be
pdf

Ніва 37 (2313)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Напярэдадні новага навучальнага года ў Гродне на плошчы Леніна, насупраць гарадскога выканаўчага камітэта распачаў сваю працу так званы школьны базар. У расстаўленых перад велізарным помнікам правадыру камуністаў Леніну гандлёвых палатках прадаюцца сшыткі, дзённікі, атласы, падручнікі, карацей усё, што патрэбна, каб дзіця было гатова да пачатку навучальнага года. Толькі ёсць адна акалічнасць — бацькам, якія жадаюць, каб іх дзеці вучыліся на роднай мове на гэтым базары няма чаго рабіць. Усё разлічана на рускамоўнае навучанне. На вокладках сшыткаў і дзённікаў прыгожыя каляровыя выявы расійскіх поп-зорак або кінаакцёраў. Праўда, у адной з палатак акрамя расійскіх рэкламуюцца і амерыканскія зоркі, галоўныя героі фільма „Тытанік”. Асаблівым попытам карыстаюцца геаграфічныя, гістарычныя атласы і контурныя карты. Гандляры, а гэта ў асноўным супрацоўнікі дзяржаўных гандлёвых прадпрыемстваў і вайсковага гандлю, прапаноўваюць разнастайны выбар гэтага тавару. Але ўсе атласы рускамоўныя, больш таго — яны зроблены ў Расіі. Як сведчыць надпіс на вокладках, распрацоўшчык — Федэральная служба геадэзіі і картаграфіі Расіі. А з гістарычных атласаў можна даведацца, што Расія існавала ўжо ў ІХ-ХІІ стагоддзях, але на тэрыторыі Беларусі і Украіны. Як настаўнікі змогуць растлумачыць дзецям пра Полацкае княства, пра яго барацьбу за незалежнасць з дапамогай такіх картаў па гісторыі? (З. Кісель, Беларускім дзецям расійскія падручнікі, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2000-09-10
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org