be
pdf

Споведзь у надзеi застацца жывым

Валахановiч А. I., Мiхнюк У. М.
Аўтабіяграфія Браніслава Тарашкевіча

Кніга прысьвечаная аднаму з найбольш выбітных сыноў беларускага народу. Браніслаў Тарашкевіч – аўтар першай граматыкі беларускай мовы актыўны палітычны і грамадзкі дзяяч Заходняй Беларусі. За сваю палітычную дзейнасьць падвяргаўся арыштам і прысуджаўся да працяглых тэрмінаў зьняволеньня. Ў рамках абмену палітзьняволенымі паміж СССР і Польшчай Браніслаў Тарашкевіч пераяджае жыць у СССР, але тыя спадзяваньні і прыўкрасы прапаганды, якія сеяліся сярод жыхароў Заходняй Беларусі пра Савецкую Беларусь, на справе аказаліся адно прыгожымі словамі. Бачачы, як ягоныя былыя паплечнікі “грамадоўцы”, апынуўшыся ў Савецкім Саюзе, скіраваліся проста за краты, абвінавачваньня у нацдэмаўшчыне, Браніслаў Тарашкевіч на замову АДПУ піша сваю аўтабіяграфію. Менавіта гэтая аўтабіяграфія стала прычынай абвінавачваньняў Браніслава Тарашкевіча ў здрадзе сяброў і беларускай інтэлігенцыі, але аўтар аўтабіяграфіі ня ведаў, што і яго лёс таксама накрэсьлены менавіта ёй самой. Упершыню ў Беларусі аўтабіяграфія Браніслава Тарашкевіча выдадзеная на мове арыгінала і без купюраў. Выданьне – гэта помнік тым страшным часам калі молах перамолваў лёсы і жыцьці беларусаў, а таксама і напамін пра тое, што страшныя часы не павінны паўтарыцца. (З.К.)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
Выдавецкая сэрыя: Вернутыя з небыцця
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1999
  • Рэдактар: Лiс А. С.
  • Выдавец: Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
  • Выдавецтва/ друкарня: БелНДІДАС
  • Памеры: 200 с., [6] л. iл.; iл., 21 см
  • ISBN: 985-6099-52-8
  • Катэгорыя: Гісторыя, Палітыка, Правы чалавека, Грамадзтва, Біяграфіі
  • Copyright: © 1999 by А.I.Валахановiч, У.М.Мiхнюк
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org