be
pdf

Ніва 2010/41 (2839)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Вядомы публіцы на Беласточчыне і з канцэртаў у Варшаве, Гданьску, Пунску, у Рэспубліцы Беларусь і Германіі вакальны калектыў „Знічка” дачакаўся 15-гадовага юбілею. Першы раз дзяўчаты са школьнага калектыву пры Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы выступілі ў кастрычніку 1995 года, на Дзень настаўніка. Набор у гурт і рэпетыцыі распачаліся яшчэ ў верасні і за кароткі перыяд белліцэісткі паспелі развучыць першыя беларускія песні. Пазней у рэпертуары калектыву паяўляліся новыя творы, напрыклад, апрацаваныя фальклорныя песні і сучасныя эстрадныя беларускія шлягеры. Па-за паасобнымі польскімі творамі, перш за ўсё з рэпертуару салістак, „Знічка” заўсёды выступае па-беларуску. — Мы выхаваліся ў беларускай традыцыі і рады, што можам спяваць па-беларуску, — заяўляе салістка „Знічкі” Дар’я Маркевіч. — У нашай школе вывучаем беларускую мову і таму наш калектыў павінен спяваць на роднай мове і быць візітнай картачкай школы, — кажа Каміля Чурак. — На пачатку дзейнасці калектыву падбірала я рэпертуар, які быў мне даступны, напрыклад, са спеўнікаў. Магчымасці акампанементу тады таксама былі абмежаваныя і мы карысталіся толькі „арганкамі”, — гаворыць мастацкі кіраўнік „Знічкі” і заадно настаўніца музыкі Бажэна Ляўчук, якая на працягу пятнаццаці гадоў кіруе дзейнасцю калектыву. Закончыўшы эстраднае аддзяленне Універсітэта культуры ў Мінску (раней вучылася ў Бельскім белліцэі) (А. Мароз, Знічка — свеціць 15 гадоў?, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2010-10-10
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2010 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org