be
pdf

Народная Воля 66 (3807) 2013

У нядзелю 25 жніўня вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў будзе святкаваць 60-годдзе. “Народная Воля” запыталася, пра што думае Арлоў напярэдадні гэтай даты. — У мяне бывае адчуванне, што я пражыў ужо некалькі стагоддзяў, — гаворыць пісьменнік. — І не толькі з прычыны маіх літаратурных падарожжаў у часы Еўфрасінні, Льва Сапегі альбо Тадэвуша Касцюшкі. Ад майго нараджэння ў год Змяі паводле ўсходняга календара і год смерці Сталіна паводле календара савецкага свет неверагодна змяніўся. Самому цяжка даць веры, што некалі ў бабулінай вёсцы я малаціў цэпам гэтаксама зухавата, як цяпер малачу па клавіятуры камп’ютара. Чамусьці ніколі не задумваўся, на колькі гадоў сябе адчуваю. Пасля аперацыі на сэрцы кожны год успрымаю як Божы падарунак, які нельга змарнаваць, бо іначай не атрымаеш наступнага. Ужо даўно няма на свеце маіх найлепшых сяброў. А я тут. Гэта адказнасць і перад імі таксама... Канфуцый казаў, што толькі ў 60 ён навучыўся адрозніваць хлусню ад праўды. У мяне тое адбылося, напэўна, значна раней. Іначай проста не выжыў бы ў краіне, дзе хлусня ўзведзеная ў норму на дзяржаўным узроўні. Пра што яшчэ думаю ў гэтыя дні? Ніяк не супакоюся пасля нядаўняга знаёмства (усё ж дамогся!) са справай майго дзеда Максіма, расстралянага ў 1933 годзе за ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі. Збіраюся працягнуць генеалагічныя росшукі, якія па татавай лініі дзякуючы нашым архівістам ужо дайшлі да 1780 года. Цешуся, што сёлета прыйшоў на свет прадаўжальнік роду — Ясь Багданавіч Арлоў. Мая біяграфія ператвараецца ў біблія

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2013-08-23
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2013 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org