be
html

CD, Студэнцкая Думка 11/2004

Red list...: КАСТРЫЧНІК 69 І па барабане, што на вуліцы лістапад. Усё "вялікае кастрычніцкае" заўсёды сьвяткавалі ў лістападзе. А што, собсна, такое? Затое 69 - гэта з разраду "каму што сьвярбіць". Памятаю, калі я прывёз ў Менск свой першы HUSTLER, мая знаёмая абазвала мяне (цытую) "збачэнцам". Крыўдна. Крыўдна і тое, што калі я купляў яго са зьніжкай у звычайнай варшаўскай кнігарні, я адчуваў сябе ў драбадан вінаватым - напэўна, перад Радзімай. Крыўдна, што ў рэшце рэшт тая самая знаёмая гэты HUSTLER і стыбзіла. Сэкс-культура - гэта калі ты спакойна заходзіш у музэй сэксу і разглядаеш старажытны эгіпэцкі фалас. Альбо ідзеш у сэкс-шоп і купляеш каханаму майткі, на якіх у позе 69 забаўляюцца Мікі і Міні. Ці калі прыватныя меркаваньні палітыкаў пра сэкс-меншасьці застаюцца прыватнымі меркаваньнямі, а яшчэ лепш - калі згаданыя палітыкі займаюцца сваімі справамі. З сапраўднай сэкс-культуры у нас зараз ёсьць толькі бляклы аналяг менскіх сэкс-шопаў 90-х, партал cekc.by. Ды яшчэ адвечны Капусьцін, якому і так пры жыцьці трэба ставіць помнік. І развагі пра тое, што ў нас "кансэрватыўнае грамадзтва" - поўная лажа. Ці шмат ты бачыў вакол кансэрватараў? Бабулі, якія сьпяваюць пахабныя прыпеўкі? Бацькі, якія ў твае 10 год "выпадкова забыліся" на тумбачцы кніжку пра сэкс? Таму слухайся клясыкаў папсішчы: let's talk about sex. Бо нават коцікі ня робяць гэта моўчкі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: CD, Студэнцкая Думка
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2004-11
  • Рэдактар: Віданава Ірына
  • Copyright: © 2004 by Студэнцкая Думка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org