be
pdf

Вяртанне да сваіх

Грынкевіч Станіслаў, Грышкевіч Франук, Казлоўшчык Уладыслаў, Чыгрын Сяргей - укладанне

Кнігa складаецца з твораў аўтараў, якіх шмат гадоў ганьбавалі, крытыкавалі ці проста замоўчвалі ў гісторыі беларускай літаратуры. Час вяртаньня даўно наступіў, каб іх творчая спадчына стала духоўным набыткам, стала даступнай беларускаму чытачу. Тры трагічныя постаці — Станіслаў Грынкевіч, Франук Грышкевіч і Уладыслаў Казлоўшчык — былі родам зь Беласточчыны. Цяжкім і кароткім атрымаўся іх жыцьцёвы і творчы шлях. Публіцыстычныя артыкулы Станіслава Грынкевіча на тэмы літаратуры і эстэтыкі друкуюцца паводле часопісаў “Студэнцкая думка” і “Калосьсе”. Вершы Франука Грышкевіча паходзяць з розных друкаваных крыніц. Асноўныя зь іх – гэта газэты “Беларуская газэта” і “Сялянская ніва”, часопіс “Студэнцкая думка”, зборнік аўтара “Веснавыя мэлёдыі” (Вільня, 1927), а таксама некаторыя вершы знойдзеныя ў рукапісным фондзе Цэнтральнай бібліятэкі Акадэміі Навук Літвы. Пасьля 1940 году ўпершыню сабраныя некаторыя вершы і празаічныя творы беларускага паэта, празаіка, публіцыста, выдаўца і палітыка Ўладыслава Казлоўшчыка. Пераважная большасьць гэтых твораў друкавалася ў 1920—1940-х гадах у часопісах “Шлях моладзі”, “Новы шлях” і ў асабістым зборніку аўтара “Шляхам змаганьня” (Вільня, 1935).

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускі Саюз ў Рэчыпаспалітай
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 1999
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Беларускі Саюз ў Рэчыпаспалітай
  • Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk
  • Памеры: 190 s., il., 21 cm
  • ISBN: 83-910058-7-9
  • Катэгорыя: Гісторыя, Мастацкая літаратура, Грамадзтва, Біяграфіі, Мэмуары
  • Copyright: © 1999 by Беларускі Саюз ў Рэчыпаспалітай
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг MiOKB, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1262, 2923, MiOKB — 4819, 4820
  • Дадатковая даведка: Прадмова, укладаньне і камэнтарыі Сяргея Чыгрына Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Беларускага Саюзу ў Рэчыпаспалітай
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org