be
pdf

Народная Воля 60 (4005) 2015

Віцебская каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Таццяна Севярынец падала ў абласную пракуратуру калектыўную заяву супраць дзейнасці ў рэгіёне прарасійскіх арганізацый. Заяву падпісалі 28 чалавек – гэта жыхары не толькі Віцебска, але і Глыбокага, Оршы, Наваполацка, Віцебскага і Аршанскага раёнаў. У заяве выказваецца занепакоенасць актывізацыяй грамадскіх утварэнняў, якія прапагандуюць расійскую нацыянальную перавагу. У прыватнасці, у заяве пазначаны арганізацыі «Рускі дом», «Рускі культурны цэнтр «Русь» спартыўна-пошукавыя атрады «Брама Паазер’я» і іншыя, а таксама казацкія фарміраванні і маладзёжныя клубы пры некаторых праваслаўных прыходах – прыкладам, пад кіраўніцтвам іерэя Алега Плаксіцкага. Той ладзіць вайсковыя зборы, дзе падлеткаў навучаюць карыстацца зброяй і тлумачаць, што трэба «змагацца за Святую Русь» супраць «бандэраўцаў» і «нацыяналістаў».

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2015-08-04
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная воля
  • Copyright: © 2015 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org