be
pdf

Сучасная беларуская драматургія

Традыцыі і наватарства

Адметнасць драматургіі абумоўлена натуральнымі, набліжанымі да чалавечага дыцця законамі яе існавання. Працэс стварэння п’есы можна назваць ачалавечваннем жыццёвага матэрыялу. Дае нараджэнне п’есе: аўтар, драматург. Пераўтварэнне п’есы ў спектакль дасягаецца творчымі высілкамі рэжысёра, акцёраў ды іншых майстроў сцэны. Элементы тэатральнага дзеяння – дыялог, жэст, міміка, мізансцэны -- таксама імітуюць чалавечае жыццё. Драматург стварае мрою, ілюзію, але гэтая ілюзія такая жывая, выразная і пераканаўчая, што можа падацца больш рэальнай, чым самое жыццё. Драматургія – гэта літаратура. Яна самакаштоўная. Існуюць гурманы драматургіі, якія перакананыя, што чытанне дыхтоўнай п’есы і „пастаноўка” яе ўнутро сябе, ва ўласным уяўленні замяняюць культпаход у тэатр. Хаця ідэальны працяг літаратурнага жыцця п’есы – на сцэне. Магчымасць другога (сцэнічнага) нараджэння твора таксама складае феномен драматургіі. (П. Васючэнка, Слова складальніка, фрагмант)

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Сэр-Віт
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2003
  • Рэдактар: Васючэнка Пятро, Сіўчыкаў Уладзімір
  • Выдавец: Сэр-Віт
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Біябліяграфічныя даведкі Раісы Шастак; Рэцэнзент: кандыдат філасофскіх навук В. М. Іўчанка; Выданне падрыхтавана пры садзеянні ТАА „Радыёла-плюс” --
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org