be

Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь

У найноўшай гісторыі наша краіна адсвяткавала 20-годдзе сваёй незалежнасці. Аднак да гэтага часу існуюць прабёлы ў функцыянаванні дзяржаўнай беларускай мовы. Адзін з іх — адсутнасць Правілаў дарожнага руху на беларускай мове. Між тым усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца ўдзельнікамі дарожнага руху. Немагчымасць вывучаць Правілы дарожнага руху і здаваць на дзяржаўнай беларускай мове экзамены для атрымання правоў кіроўцы яскрава дэманструе моўную дыскрымінацыю значнай часткі грамадства. Неаднаразова ў нашу арганізацыю звярталіся грамадзяне Беларусі са скаргамі на адсутнасць як Правілаў дарожнага руху выдадзеных па-беларуску, так і дапаможных беларускамоўных матэрыялаў па іх вывучэнні ў аўташколах. На працягу пяці гадоў ТБМ шмат разоў звярталася да ўладаў Беларусі, а таксама да Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Схода Рэспублікі Беларусь з просьбай зацвердзіць і выдаць афіцыйны беларускамоўны варыянт вышэйзгаданага дакумента. Нягледзячы на пэўныя абяцанні, сітуацыя ніяк не вырашалася. (Прадмова, Першы намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім, фрагмент)

Выдаўцы і выдавецтвы: Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2012
  • Выдавец: Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны
  • Памеры: 96 с., іл. 8 л. укл.
  • ISBN: 978-985-7030-03-3
  • Катэгорыя: Беларуская мова, Грамадзтва
  • Copyright: © 2012 by Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны - пераклад з рускай мовы, ІП Уладзімір Сіўчыкаў - афармленне
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4736
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org