be

Расейская палітыка на землях былага Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваньня Кацярыны ІІ і Паўла І

Ільяшэвіч Мікола
1772-1801

Мікола Ілляшэвіч, бадай, першы даследчык складанага пытання расейскай палітыкі на землях былога Вялікага літоўскага Княства. Аўтар падрабязна аналізуе змены, якія ўводзіліся расейскай дзяржавай на Беларусі адразу пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Безумоўна, што першае, чым занялася Кацярына ІІ - гэта адміністрацыйныя рэформы. З моманту новага падзелу ўтвараліся новыя раёны і губерніі. Здаецца, што для імператрыцы гэта была своеасаблівая забава, яе рэформы успрымаюцца як эксперыменты ў галіне адміністрацыйнага заканадаўства. Але найбольш цікавым і вострым пытаннем унутранай палітыкі Расеі было рэлігійнае пытанне. На думку даследчыка драпежніцкія помыслы расейскай дзяржавы праявіліся менавіта ў аспекце рэлігійнай нецярпімасці і барацьбы з ўніяцтвам. Не менш важным былі змены і ў сялянскім пытанні. Рэч Паспалітая нашмат апераджала Расейскую Імперыю ў пытаннях развіцця капіталізму. Таму разам з прыходам расейскага заканадаўства становішча сялян пагоршылася. Увогуле, паводле меркавання Міколы Ілляшэвіча, Расея падчас падзелаў РП не прынесла асаблівага пазітыву на захопленыя землі. Асабліва востра гэта праявілася і ў сістэме адукацыі, якую на Беларусі прадстаўлялі Іезуіцкія калегіюмы. (Н.Г.)

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Навукова-вытворчы цэнтр Беларуская Спадчына, Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Беларускае таварыства архівістаў
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 1992
  • Выдавец: Навукова-вытворчы цэнтр Беларуская Спадчына, Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Беларускае таварыства архівістаў
  • Памеры: 24 с.
  • Катэгорыя: Культура, Палітыка, Правы чалавека, Грамадзтва
  • Кнігазбор:
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 1766, MiOKB — 2990
  • Дадатковая даведка: Факсімільнае выданне
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org