- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Старых людзей, бачыце, калісьці слухалі, дык і добра’было. У апошнія часы пайшлі іншыя парадкі. Праўда, старому трудна прынаравіцца да новага, але ён ведае нешта аб старыне і малодшым можа расказаць, каб і яны ведалі, куды і які напрамак браць. Нехта разумны калісьці сказаў: „Не жадай багацьця, а жадай добрага суседзтва”. На першы пагляд здаецца, што сусед суседам, а багацьця багацьцям. Але як памяркаваць, ды разглядзецца, дык той разумны не махляваў, а ўсю праўду сказаў. Вось паслухайце, браткі, што даўней у нас было і што цяпер дзеецца і самі памяркуйце, што нам рабіць і на што надзеяцца. (Гутарка дзеда да малодшых, фрагмент)