be

БНР-100

Святкаванне 100-гадовага юбілею ў Беларусі і ў замежжы

25 сакавіка 2018 году ў гонар 100-годзьдзя незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі бел-чырвона-белы сьцяг лунаў над Эльбрусам і пад воблакамі ў Нью-Джэрзі, яго разгортвалі на старажытным мосьце ў Празе і ля хмарачосаў Нью-Ёрку. У дзясятках краінаў сьвету прадстаўнікі беларускай дыяспары ўшаноўвалі памяць заснавальнікаў БНР сьвяточнымі імпрэзамі з удзелам мясцовых мэраў ды дэпутатаў парлямэнтаў. Але галоўныя падзеі адбываліся на Бацькаўшчыне: тысячы людзей выйшлі на вуліцы Менску ды іншых гарадоў, каб ня толькі аддаць даніну павагі героям нацыянальнай гісторыі, але і заявіць пра сваю рашучасьць абараніць нацыянальную будучыню, абараніць Незалежнасьць. У гэтым выданьні сабраныя толькі некаторыя публікацыі пра тое, як адзначалі беларусы сьвету слаўны юбілей сваёй дзяржаўнасьці. Скарыстаныя публікацыі Радыё Свабода, Радыё Рацыя, газэты “Беларус”ды вэб-сайтаў беларускай дыяспары. Зборнік выйшаў пры падтрымцы Рады БНР, а таксама Фундацыі культуры і адукацыі Орса-Рамана (Нью-Ёрк) і Фундацыі імя Пётры Крачэўскага (Нью-Ёрк). У дэмакратычнай краіне падобнае выданьне мела б спрыяньне ўладных структураў, бо абраная народам улада дбае пра сапраўдную гісторыю свайго народу, пра зьберажэньне нацыянальнай памяці. У сёньняшняй Беларусі - іншая ўлада, і таму рэпартаж пра шматтысячнае сьвяткаваньне 100-й гадавіны незалежнасьці БНР у Менску па дзяржаўным тэлебачаньні заняўтолькі 29 сэкундаў. (фрагмент)

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Інбелкульт
  • Месца выхаду: Смаленск
  • Дата выхаду: 2019
  • Выдавец: Інбелкульт
  • Памеры: 84 с.
  • ISBN: 978-5-00076-050-5
  • Катэгорыя: Гісторыя, Грамадзтва
  • Copyright: © 2019 by Сяргей Навумчык - укладанне, Інбелкульт - афармленне
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4677
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org