be
epub

Бунін-Марцінкевіч

Федарэнка Андрэй
Апавяданне

У палаце трое: стары, малады і яшчэ адзін — сярэдняга веку, з маленькім дзіцячым тварыкам і нечакана вялікімі, лупатымі, як у спакутаванага лемура, вачыма. Ён толькі пачынае ачомвацца пасля аперацыі і пакуль слаба разумее, дзе ён, хто ён і на якім ён увогуле свеце. Ложак яго каля акна. Ад дзвярэй злева, як зайсці ў палату, ляжыць дзед — гатовы нябожчык. Бяскроўны твар яго зліваецца з белатой падушкі і нагадвае гіпсавую маску, выпушчаныя з-пад коўдры ручкі пакорліва складзеныя на грудзях — хоць свечку ўстаўляй. Толькі сухія вусны яго бязгучна варушацца, нібы дзед чытае сам па сабе адыходную малітву. Нарэшце, трэці, малады, ну як малады? — гадоў дваццаць пяць яму, ложак якога насупраць чалавека-лемура, не ляжыць, а сядзіць. Падмасціў пад бок і пад спіну па падушцы, прыўзняўся, трымаючыся за перакладзіну над ложкам, і пазірае ў вакно, на бальнічны двор і на гарадскую вуліцу, дзе так прыгожа дагарае марозна-звонкі вечар. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Федарэнка Андрэй
  • Дата выхаду: 2013
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2013 by Андрэй Федарэнка, © 2020 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Федарэнка Андрэй, Вёска. Аповесці, апавяданні, — Мінск: Беларусь, 2013. — 352 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org