- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аўтар сябруе з пяром яшчэ з маладосці і праз усё жыццё. Кніга вершаў па-беларуску — новы літаратурны здабытак. Ф. Шкірманкоў не шукае нейкія надзвычай арыгінальныя, модныя зараз тэмы. У ягоным пільным паэтычным зроку заўсёды знаходзяцца самыя звычайныя людзі — вяскоўцы, жыхары мястэчак, невялікіх беларускіх гарадоў Цікавасць да простага чалавека набывае грунтоўную значнасць. Вершы, байкі, казкі Ф. Шкірманкова не прэтэндуюць на значныя філасофскія абагульненні, не спрабуюць здзівіць чытача нечаканымі вобразамі, метафарамі. У іх свая задача і свой маштаб. Пачуцці крэўнай сувязі з людзьмі, адказнасці перад сваёй Айчынай дапамагаюць яму стварыць самабытны паэтычны свет, які на роўных перагукаецца з клопатамі і трывогамі ўсяго чалавецтва. Аўтар гаворыць з чытачом натуральна, свабодна, захоплена і шчыра, у чым і заключаецца асноўная вартасць гэтай кнігі.