be

Андрэй Трасянок і загадка плошчы Каліноўскага

Ушкін Лёлік, Тадорскі Анатоль, Мялюк Мікола
фантастычна-прыгодніцкі комікс

Кожная прыстойная кра-іна мае свайго культавага Дэтэктыва. У Расіі гэта Фандорын, у Францыі - камісар Мэгрэ, у Англіі - містэр Шэрлак Холмс і г.д. I толькі Сінявокая засталася на перыферыі глабальных трэндаў. Але гэта лухта. Каб пераканацца ў гэтым кіруйцеся ў бок сталічнага раёна Розачка, пабудаванага пасля вайны палоннымі немцамі. Тут, сярод шэдэўраў сталінскай архітэктуры, швэндаецца шукаючы пустыя пляшкі або корпаецца ў кантэйнерах з-пад смецця чалавек з прапітай і кепска паголенай рожай. Шмат каму ён падаецца звычайным бамжом. А насамрэч, гэты з выгляду несамавіты алкаш, ніхто іншы, як найвыбітнейшы дэтэктыў у сучаснай беларускай гісторыі. Яго зваць Андрэй Леанідавіч Трасянок.

Каталёг: Каталёг EEDC
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Інфармацыйна-выдавецкае агенцтва «ПостМедыя»
  • Выдавец: Інфармацыйна-выдавецкае агенцтва «ПостМедыя»
  • Катэгорыя: Культура, Мастацкая літаратура
  • Кнігазбор:
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 3407, 3407-2
  • Дадатковая даведка: У падрыхтоўцы гэтага выдання дапамаглі наступныя асобы і арганізацыі: Ярыла Пшанічны, Максім Вельветаў, Алесь Мазур, Дзяніс Мазур, Ганна Каваленка, Ігар Тышкевіч, Марк Бэнс, Андрэй Дзмітранок, Паўлюк Канавальчык, Таварышчаства Савраменава Беларускага Языка. I за гэта ім ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ. Выданне ажыццёўленае ў рамках кампаніі \"Страху Няма!\"
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org