be
pdf

Лісьце маіх рук

Кудасава Наста
паэзія

Наста Кудасава, паэтка. Нарадзілася 25 мая 1984 г.у г. Рагачове Гомельскай вобласці. Скончыла рагачоўскую сярэднюю школу № 5, рускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ і магістратуру БДУ па спецыяльнасці “Літаратуразнаўства”. Вершы пачала пісаць у школьныя гады. У перыядычных выданнях друкуецца з 1999 г. (“Наша Ніва”, “Новы час”, “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Верасень” і інш). Аўтарка кніг паэзіі “Лісце маіх рук” (2006), “Рыбы” (2013), “Маё невымаўля” (2016). Атрымала прэмію Беларускага ПЭН-цэнтра "Кніга году-2016" за зборнік “Маё невымаўля”, прэмію "Празрысты Эол" (2018) у намінацыі «Найлепшая паэтычная публікацыя года». Лаўрэатка стыпендыі імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыц у 2018 г., лаўрэатка першага фэста Уладзіміра Караткевіча (2019). Удзельніца Рэзідэнцыі маладога літаратара ў Вільні, а таксама розных міжнародных паэтычных фестываляў – “Вершы на асфальце”, “Кіеўскія лаўры”, “Meridian Lutsk” і інш. Творы перакладаліся на рускую, украінскую, балгарскую, англійскую і іншыя мовы. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Беларускія аўтары: Кудасава Наста
Выдаўцы і выдавецтвы: Логвінаў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2006
  • Выдавец: Логвінаў
  • Памеры: 76 с.
  • ISBN: 985-6800-05-6
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2006 by Наста Кудасава, Логвінаў - афармленне
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Прыватны каталёг
  • Дадатковая даведка: Аўтарка выказвае шчырую падзяку Паўлу Данейку і Сяргею Важніку за дапамогу ў ажыцьцяўленьні гэтага выданьня.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org