be
pdf

Народная Воля 69 (4527) 2020

Шаноўныя чытачы газеты “Народная Воля”! За 25 гадоў мы з Вамі зведалі нямала неверагодных выпрабаванняў. На якія толькі рэпрэсіі не ішлі ўлады! Нельга забыць тыя часы, калі нам нахабна забаранілі доступ да беларускіх друкарань, не давалі магчымасці распаўсюджваць газету праз падпіску, рознічныя сеткі. Многія гады “Народная Воля” тыражавалася ў Вільнюсе, Смаленску і даходзіла да Вас, паважаныя сябры, самымі рознымі шляхамі. І вось у чарговы раз дыктатура гвалціць СВАБОДУ СЛОВА, ПРАЎДУ. Вы трымаеце ў руках чацвёрты нумар “Народнай Волі”, аддрукаваны ў 30 кіламетрах ад Масквы. Галоўная місія выдання – даносіць незаангажаваную, аб’ектыўную інфармацыю аб тых драматычных, ёсавызначальных падзеях, якія адбываюцца ў роднай Беларусі. Хочацца спадзявацца, што ў бліжэйшыя дні нам усім удасца прарваць блакаду. Калі не атрымаецца, то па магчымасці і надалей будзем друкаваць газету ў Расіі і распаўсюджваць пры дапамозе вялікай групы валанцёраў. Калі такі варыянт канчаткова абрыне эканоміку рэдакцыі, застанецца адно выйсце: чытаць матэрыялы газеты давядзецца толькі на нашым сайце nvonline.info. І сёння можна там зайсці ў раздзел “Архіў газеты” і азнаёміцца з усімі артыкуламі апошніх нумароў, выкладзеных у фармаце PDF.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-09-01
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2020 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org