be
pdf

Каляндар 2021

Дранчук Валеры
Жыве Беларусь! Выбранае 2001-2021

Каляндар 2021 складзены з папярэдніх, больш як двух дзясяткаў календароў, якія пабачылі свет на працягу 2001 - 2021 гадоў. Усе яны аб’яднаныя тэмай беларускага маляўнічага свету, найперш краявіду, яго прыроднага багацця і раснастайнасці: палёў, лясоў, паветраных даляў, водных крыніц. Гэта радасць і стымул жыцця, адвечны скарб, наша біялагічная і духоўная спадчына. Падстава і час заснавання каляндарнай традыцыі гістарычна ўнікальныя - сумежжа стагоддзяў, ХХ і ХХІ-га, імкненне ўвайсці ў дзверы будучыні праз сімвалічную годную арку. А што як не прырода ёсць самай лепшай аздобай будучыні, хіба не яна найпраўдзівы гарант прывабнай і вольнай краіны! На гэты - прыродна-пазнавальны і культурны - напрамак будучых выданняў ахвотна пагадзіўся генеральны дырэктар ААТ “Мінскводбуд” Сцяпан Паўловіч. Дзякуючы яму і калектыву прадпрыемства, якое ўзяло на сябе фінансавую частку праекта, выдадзены розныя календары экалагічнага зместу. Надалей, падчас эканамічных цяжкасцяў, выжыванню праекта паспрыяла талака: наклад друкаваўся з папярэдняга попыту і адпаведнага ўнёску будучых карыстальнікаў. На замову талакі зладжаны і каляндар 2021.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Дранчук Валеры
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2021
  • Рэдактар: Дранчук Валер
  • Памеры: Экспрэс-прынт
  • Катэгорыя: Культура, Турыстыка
  • Copyright: © 2021 by Валер Дранчук
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выданне прымеркавана да 70-годдзя з дня нараджэння заснавальніка серыі і выдаўца В. Дранчука.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org