be
«Інтэлектуальны цуд» Ігната Абдзіраловіча

«Інтэлектуальны цуд» Ігната Абдзіраловіча

Акудовіч Валянцін

Ігнат Абдзіраловіч нарадзіўся і памёр у Вільні. Вучыўся ў Пецярбургу і Маскве. За два гады да смерці ад сухотаў у 1923 годзе надрукаваў ёмістае паводле памераў і канцэптуальнае паводле сэнсаў эсэ “Адвечным шляхам”. Прамінула сто год, а беларускае мысленне не стварыла нічога больш адметнага і значнага за гэты інтэлектуальны цуд. Між іншым, калі тэкст пісаўся, Ігнату не было яшчэ дваццаці пяці год. У такую пару маладыя людзі звычайна пішуць вершы пра каханне, а не філасофскія трактаты. З гэтай нагоды я аднойчы выславіўся: ”Смерць – геніяльны суаўтар”. Магчыма, якраз праз прадчуванне ўласнай смерці Ігнат і падхапіўся напісаць пра адвечны шлях беларусаў…

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Акудовіч Валянцін
Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org
Выдавецкая сэрыя: Кнігі бяз літар
  • Месца выхаду: Мінск-Беласток
  • Дата выхаду: 2021-04-10
  • Рэдактар: Стэпанюк Лукаш, мантаж і музыка
  • Выдавец: Kamunikat.org
  • Памеры: 00:17:34
  • Катэгорыя: Філязофія, Гісторыя, Мастацкая літаратура, Відэа
  • Copyright: © 2021 by Валянцін Акудовіч, Kamunikat.org - video
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org