be
pdf

Свободные новости плюс 13 (907) 2021

еженедельная общественно-политическая газета

Нашчадкі, якім давядзецца вывучаць айчынную гісторыю 20-х гадоў ХХІ стагоддзя, убачаць выразны малюнак. На палітычным полі Беларусі стаяць сотні тысяч радасных людзей з прыгожымі бел-чырвона-белымі сцягамі і кветкамі, насупраць — злавесная чорная арда, а паміж імі — калючы дрот. Сімвалам дыктатарскага рэжыму і мяжой, якая дзеліць тэрыторыі дабра і зла, дрот стаў з 1995 года. Тады пачаліся парушэнні заканадаўства, якія пашыраліся. А. Лукашэнка выкарыстаў затурканы стан постсавецкага насельніцтва, правёў выгадныя для сябе рэферэндумы, замяніў сімволіку, абмежаваў ужытак роднай мовы, дубінкамі сілавікоў разагнаў незалежныпарламент, пакрэмзаў Канстытуцыю — і жыццё пакацілася пад адхон, дзе знаходзіцца цяпер. Калючы дрот выклікае незабыўныя ўражанні. Сітуацыя ў Беларусі, калі ў ступар, у няспынны стрэс уведзены цэлы народ, нагадала выпадак з маленства. Забаўляючыся са старэйшым братам у дварышколы, я саскочыў з даху хлеўчука і патрапіў якраз на ржавы скрутак, які прыхаваўся ў высокай траве. Дрот упіўся ў дзве ступні так глыбока, што не скрануцца ні туды, ні сюды. Той, хто не зведаў падобнае, не зразумее разгубленасці, адчаю і страху ў недарэчнай сітуацыі. Уратаваў бацька, які загадаў трываць боль, рашуча вырваў мяне з палону.

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-03-30
  • Copyright: © 2021 by ООО «СНПЛЮС»
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org