be
pdf

Наша Слова.pdf 13 / 2022

79 гадоў таму назад, у далёкім 1943 годзе, перастала існаваць беларуская вёска - Хатынь. Семдзесят дзевяць гадоў прайшло з таго часу... Але людзі не забыліся тых, хто загінуў за нашу светлую будучыню. Жалобна і ўрачыста б’юць хатынскія званы, чарнеюць каміны спаленых хатынскіх хат. Зелянеюць тры далікатныя бярозы - сімвал жыцця, а на месцы чацвёртай шугае полымя. Вечны агонь на зямлі Хатыні - гэта вечная памяць жывых, гэта гімн мужнасці і любові да Радзімы. Званы гучаць па рознаму, але Хатынскі набат чутны ва ўсім свеце. Тут могілкі ўсіх вёсак, спаленых у Беларусі ў часы Вялікай Айчыннай вайны... Гэтаму журботнаму дню ў гісторыі беларускага народа бібліятэкары дзяржаўнай установы культуры "Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы" прысвяцілі цыкл мерапрыемстваў "Хатынь - святыня нацыянальнай памяці", якія ўвайшлі ў бібліятэчны праект "Памяць аб мінулым для будучых пакаленняў".

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2022-03-30
  • Copyright: © 2022 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org