be

Акудовіч Валянцін

Акудовіч Валянцін

Валянцін Акудовіч (нар. 18 чэрвеня 1950, Свіслач), беларускі філосаф, эсэіст, літаратурны крытык.

Скончыў Маскоўскі літаратурны інстытут імя М. Горкага пры СП СССР (1980). Спецыяльнасць — літаратар.

Працаваў экспедытарам на Свіслацкім хлебазаводзе (1967—1968), токарам, слесарам і інжынерам па металу на Мінскім маторным заводзе (1968—1969, 1970—1975), служыў у Савецкім войску (1969—1970), працаваў вартаўніком (1981—1985, 1986) і лодачнікам на аўтатурбазе «Нарачанка» (1985). З 1986 намеснік дырэктара Мінскай школы турызму, скуль у 1990 перайшоў на кафедру спартовага турызму Беларускага філіяла інстытута турызму (старэйшы выкладчык). Майстар спорта СССР па спартоваму турызму.

У 1991—1999 працаваў у штотыднёвіку «Культура» (рэдактар аддзела, першы намеснік галоўнага рэдактара). Затым (1999—2000) быў рэдактарам аддзела філасофіі і замежнай літаратуры часопіса «Крыніца» і нейкі час штотыднёвіка «ЛіМ». Па-за службай у дзяржаўных установах з'яўляўся намеснікам галоўнага рэдактара філасофскага часопіса «Фрагмэнты», выкладаў у Беларускім калегіуме (з 2001 — куратар аддзялення філасофіі і літаратуры). Рэдактар філасофскага часопіса «Перекрёстки» (2004—2007) і куратар літаратурна-філасофскага часопіса «Паміж».

Аўтар філасофскіх і літаратурна-мастацкіх кніг «Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека» (1998), «Разбурыць Парыж» (2004), «Дыялогі з Богам» (2006), «Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці» (2007). “Архіпелаг Беларусь” (2010), “Кніга пра Нішто” (2012), “Прачнуцца ранкам у сваёй краіне” (2015). Асобныя тэксты друкаваліся ў ЗША, Польшчы, Расіі, Чэхіі, Македоніі, Сербіі, Украіне, Літве, Башкірыі, Манголіі… Кніга «Дыялогі з Богам» перакладзеная на польскую мову (2008), а кніга “Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці” на літоўскую, рускую і нямецкую мовы.

Разам з Алесем Анціпенка ўклаў “Анталёгію сучаснага беларускага мыслення” (2003) і кнігу “Невядомая Беларусь” (2008).

Узнагароджаны медалём «За воинскую доблесть» (1970). Лаўрэат прэмій штотыднёвіка «ЛіМ» (1993), часопіса «Крыніца» (1995), Беларускага гуманітарнага цэнтра (1997), Беларускага ПЭН-цэнтра (прэмія імя Алеся Адамовіча, 2001), літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (2007), філасофскай прэміяй імя Ігната Абдзіраловіча (2020).

Хрышчаны ў праваслаўнай царкве.

be.wikipedia.org

Акудовіч Валянцін. Выданьні

Вялікая здрада
epub

Вялікая здрада

Суплёт эсэ
Акудовіч Валянцін

Гэты тэкст, нечаканы мне самому, адасобіўся з цыклу гутарак для Беларускага Калегіуму. Улегшыся ў адукацыйную працу, я раптам адчуў мусовую патрэбу выйсьці за лекцыйны фармат, і скінуць да адной купы ўсё тое думаньне пра Беларусь, што вярэдзіла мяне цягам доўгага часу. Зрэшты, у гэтай эмацыйнай патрэбы... Болей »

Прачнуцца ранкам у сваёй краіне
pdf

Прачнуцца ранкам у сваёй краіне

Збор тэкстаў
Акудовіч Валянцін

Гэта не кніга. Гэта збор тэкстаў, які хацеў бы стаць кнігай, але… Залішне рознымі былі тыя часы і эпохі, калі яны пісаліся. Як,адпаведна, моцна розніўся сам ад сябе аўтар. Таму мы не лішне перабольшым, калі скажам, што ў гэтага зборніку не адзін, а цэлый хаўрс аўтараў, якія толькі паводле даўняй завядзёнкі... Болей »

Кніга пра нішто
pdf

Кніга пра нішто

зборнік
Акудовіч Валянцін

Кніга даследуе дыскурс Нішто самымі рознымі спосабамі. Шмат месца прысвечана гісторыі гэтай праблемы: ад моманта яе паўставання ў філасофіі старажытных грэкаў да абнулення ўніверсаліі Нішто ў эпоху постмадэрна. Асноўны кантэкст кнігі – метафізіка адсутнасці; галоўныя героі – Парменід, Лейбніц, Гайдэгер... Болей »

Архіпелаг Беларусь
epub pdf

Архіпелаг Беларусь

Кніга дыялогаў
Акудовіч Валянцін

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь... Болей »

Код адсутнасці
pdf

Код адсутнасці

асновы беларускай ментальнасці
Акудовіч Валянцін

Кніга беларускага філёзафа, якая паўстала з лекцыяў у Беларускім Калегіюме аб беларускай мэнтальнасьці. Пасьля віхураў 20 стагодзьдзя, напрыканцы Беларусь стала незалежнай. Аднак усе мары і надзеі беларускага адраджэньня пачатку дзевяностых гадоў мінулага стагодзьдзя апынуліся марнымі аўтар прапнуе... Болей »

Dialogi z Bogiem

Dialogi z Bogiem


Akudowicz Walancin

Walancin Akudowicz urodził się w roku 1950. Białoruski filozof-postmodernista, poeta, krytyk literacki i publicysta. Kultowa postać białoruskiego życia literackiego drugiej połowy lat 90. XX wieku. jest autorem wielu publikacji o tematyce literackiej, kulturalnej i filozoficznej. Autor książek: Nie ma... Болей »

Дыялогі з Богам
fb2 epub pdf mobi

Дыялогі з Богам


Акудовіч Валянцін

Цяжка быць дурнейшым за самога сябе, але суседзі мяне пераканалі: -- Інакш з цябе пісьменніка не атрымаецца. І сапраўды. Ужо наступнае маё апавяданне без аніводнай заўвагі прынялі ў часопіс і нават ухвалілі: -- Ну вось, нарэшце вы знайшлі сябе! А суседзі зноў: -- Дурняў друкуюць пры жыцці, а вар’ятаў... Болей »

Разбурыць Парыж
mobi fb2 epub pdf

Разбурыць Парыж


Акудовіч Валянцін

Прачнуўся без дваццаці восем, на сорак хвілінаў пазней ад запланаванага. Упікнуў сябе – зрэшты, без асаблівага імпэту. Дзень пачынаецца з кавы, а калі кавы няма, дык з моцнай гарбаты. Кавы не было. Гарбату (між іншым – дрэнную) піў, як зазвычай, ужо за пісьмовым сталом, каб дарма не губляць часу. Пакуль... Болей »

Мяне няма
pdf epub html mobi fb2

Мяне няма

Роздумы на руінах чалавека
Акудовіч Валянцін

У сваёй кніжцы беларускі філёзаф збудаваў свой вобраз сучаснай урбанізаванай і расейскамоўнай Беларусі. Для Акудовіча “Ўся Беларусь” і “Ўласна Беларусь” — гэта дзьве канцэптуальна розныя кампазыцыі на прасторы аднаго топасу. “Уласна Беларусь” – гэта Архіпэляг. Унутры дзяржаўных межаў сям-там паасобку... Болей »

Беларусь в европейском контексте
pdf

Беларусь в европейском контексте

актуальные дискуссии о нациостроительстве

В сборнике собраны тексты участников Летней школы для молодых исследователей и преподавателей в сфере гуманитарных и социальных наук на тему «Беларусь в европейском контексте: актуальные дискуссии о нациостроительстве», которая была организована ЕГУ в Кернаве (Литва) в 2010 году. Нациостроительство рассматривается... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org