Акулін Эдуард

Эдуард Акулін — імя добра вядомае ў сучаснай беларускай літаратуры. Ён — папулярны паэт, перакладчык, бард, аўтар шматлікіх публікацый у рэспубліканскім друку, удзельнік многіх песенных і паэтычных фестываляў.

Нарадзіўся Эдуард Акулін у 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі, што на Веткаўшчыне. Захапленне паэзіяй прыйшло ў школьныя гады. У шостым класе ён напісаў свой першы верш. А літаратурным дэбютам Э. Акуліна трэба лічыць публікацыю 1979 года ў часопісе „Бярозка”, дзе быў надрукаваны ягоны верш „Бесядзь”.

З 1979 па 1984 год Эдуард Акулін — студэнт гісторыка-філалагічнага аддзялення Гомельскага дзяржаўнага універсітэта. З 1984 па 1990 год ён настаўнічаў у Дуброўскай васьмігодцы Рэчыцкага раёна. Адначасова завочна вучыўся ў аспірантуры Інстытута Літаратуры НАН Беларусі. Пасля яе заканчэння ў 1990 годзе пераязджае на сталае месца жыхарства ў Мінск, дзе на працягу адзінаццаці гадоў (1990-2001 г.г.) працаваў загадчыкам філіяла Літаратурнага музея М. Багдановіча „Беларуская хатка”. Цягам 1992 года Э. Акулін з’яўляўся намеснікам галоўнага рэдактара часопіса „Першацвет”. З 2001 года Э. Акулін пераходзіць на працу загадчыка аддзела паэзіі часопіса „Полымя”.

Уваходзінамі ў літаратуру Э. Акуліна з’яўляецца кніга вершаў „Лес дзённага асвятлення”, што змешчана ў калектыўным зборніку паэзіі „Лагодны промень раніцы” (1988 г.). У 1990 годзе Э. Акулін выдае новы зборнік вершаў пад назвай „Пяшчота ліўня”. Выхад гэтых дзвюх кніг і стаў падставай прыняцця Э. Акуліна ў 1992 годзе у Саюз беларускіх пісьменнікаў, дзе з 2001 па 2007 г.г. узначальваў секцыю паэзіі СБП.

За апошнія гады паэт выдаў кнігу вершаў „Крыло анёла” (1995 г.), паэтычную містэрыю „На Каляды” (1996 г.), дзіцячую кнігу (пераклад з нямецкай мовы) „Маленькае Я — гэта Я” (1996 г.), зборнікі вершаў „Радно” (2000 г.) і „Непрычалены човен” (2005 г.).

Шырокую вядомасць Э. Акуліну прынеслі ягоныя аўтарскія песні. На бардаўскім рахунку Эдуарда Акуліна магнітальбомы „Мая Крывія” (1995 г.) і „Як яна і я” (2000 г.). У 2003 годзе пабачыў свет першы кампакт-дыск Э. Акуліна „На пачатку была Песьня”, а ў 2008 годзе ў серыі „Беларускі музычны архіў” выйшла кружэлка барда „Песні залатой Крывіі”.

Творы Эдуарда Акуліна сёння ўключаны ў многія анталагічныя выданні, пра яго вершы і песні напісана мноства артыкулаў і рэцэнзій у перыёдыцы і энцыклапедычных даведніках. Многія вершы паэта перакладзены на ангельскую, французскую, італьянскую, польскую, балгарскую, славенскую, харвацкую, латышскую, літоўскую, украінскую і рускую мовы. Э. Акулін шмат перакладае з польскай, славенскай і літоўскай моў. У перакладзе з украінскай мовы ён падрыхтаваў да друку аўтарскую Анталогію сучаснай украінскай паэзіі „Украінскі майдан”.

Эдуард Акулін — лаўрэат (другое месца ) Першага беларускага бардаўскага фестывалю (1993 г.), а таксама прэмій часопіса „Маладосць” (1990 г.) і тыднёвіка „Літаратура і Мастацтва” (1996 г.) за лепшыя паэтычныя падборкі.

Зараз Эдуард Акулін з’яўляецца намеснікам галоўнага рэдактара часопіса „Дзеяслоў” а таксама намеснікам старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў.

 

Акулін Эдуард :: Publications

Акулін Эдуард, Яцкоў Мікола, Мае сны без цябе пустыя...

Мае сны без цябе пустыя...

Песьні

Акулін Эдуард, Яцкоў Мікола

У кнігу ўвайшло шаснаццаць песень кампазітара Міколы Яцкова на вершы паэта Эдуарда Акуліна. Паэзія Э.Акуліна вызначаецца пранікнёным лірызмам, тонкім гукапісам, абвостраным адчуваннем глыбінь чалавечых пачуццяў, у падмурку якіх невычэрпны і рэльефны меладызм. Усё гэта прыцягнула ўвагу М.Яцкова, які ўслухаўся ў гучанне паэтычных радкоў і паклаў пачутыя мелодыі на нотныя аркушы. More »


Акулін Эдуард, Не магу жыць без крыл

Не магу жыць без крыл

Акулін Эдуард

Хтосьці шукае у песні сучасныя авангардныя аранжыроўкі або вытанчаныя адценні гуку, а хтосьці не абыходзіць увагай простыя душэўныя шчыраванні, калі самому хочацца ўзяць у рукі гітару ды раздзяліць з аўтарам імгненні светлых пачуццяў. Гаворка, вядома ж, пра бардаўскую песню, у межах якой Эдуард Акулін стаў прызнаным каралём пачуццёвай лірыкі. Сваю песенную творчасць бард пачынаў у жорсткія і мройныя 80-я гады, калі душа прагла пераўтвар... More »


Акулін Эдуард, Яцкоў Мікола, Непрычалены човен

Непрычалены човен

Песьні

Акулін Эдуард, Яцкоў Мікола

Паэзія Эдуарда Акуліна вельмі сьпеўная, і кожнае слова вершаваных радкоў гэтага аўтара мае своеасаблівую музычную інтанацыю. Кампазітар Мікола Яцкоў пагартаў старонкі кнігі Э.Акуліна “Непрычалены човен” — і дваццаць вершаў адразу папрасіліся з тых старонак на нотныя аркушы. І ўзляцелі яны лёгкакрыла ў родную прастору — каб несці нам прыгажосць і спагаду, і каб непрычалены акулінскі човен абавязкова даплыў да кожнага удзячнага беларускаг... More »


Акулін Эдуард, Святая ноч

Святая ноч

Выбранае

Акулін Эдуард

Пад вокладкай кнігі «Святая ноч» Эдуард Акулін сабраў свае лепшыя творы, напісаныя цягам трыццаці трох гадоў творчай працы. Тут жа змешчаны паэтычны зборнік «Радно», наклад якога быў знішчаны ў 2000 годзе... Друкуюцца таксама пераклады з украінскай, балгарскай, славенскай, македонскай, літоўскай і польскай моў. More »


Акулін Эдуард, Малітва воч

Малітва воч

Вершы, пераклады

Акулін Эдуард

Эдуард Акулін — паэт, перакладчык, бард. Нарадзіўся 7 студзеня 1963 года ў вёсцы Вялікія Нямкі на Веткаўшчыне. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт і аспірантуру НАН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча "Беларуская хатка", намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Першацвет", загадчыкам аддзела паэзіі часопіса "Полымя". Цяпер — галоўны рэдактар часопіса "Верасень", а таксама намеснік... More »


Акулін Эдуард, Не магу жыць без крыл

Не магу жыць без крыл

Акулін Эдуард

Хтосьці шукае у песні сучасныя авангардныя аранжыроўкі або вытанчаныя адценні гуку, а хтосьці не абыходзіць увагай простыя душэўныя шчыраванні, калі самому хочацца ўзяць у рукі гітару ды раздзяліць з аўтарам імгненні светлых пачуццяў. Гаворка, вядома ж, пра бардаўскую песню, у межах якой Эдуард Акулін стаў прызнаным каралём пачуццёвай лірыкі. Сваю песенную творчасць бард пачынаў у жорсткія і мройныя 80-я гады, калі душа прагла пераўтвар... More »


Акулін Эдуард, Вітражы

Вітражы

Вершы

Акулін Эдуард

У новай кнізе вершаў Эдуард Акулін з размаітых шкельцаў вобразаў і метафар стварае шматколерныя вітражы свайго паэтычнага Сусвету, робячы гэта па-майстэрску выкшталцона і нязмушана. Эдуард Акулін — паэт, перакладчык, бард. Нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі на Веткаўшчыне. Скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт і аспірантуру НАН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча «Беларус... More »


Акулін Эдуард, Напачатку была Песьня

Напачатку была Песьня

Выбранае

Акулін Эдуард

Эдуард Акулін нарадзіўся 7 студзеня 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі на Гомельшчыне. Скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны і асьпірантуру АН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіі Літмузея М.Багдановіча “Беларуская хатка”, намесьнікам галоўнага рэдактара часопіса “Першацьвет”, рэдактарам аддзела паэзіі часопіса “Полымя”. Цяпер -- намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Дзеяслоў”, а таксама намеснік старшыні Саю... More »


Акулін Эдуард, Непрычалены човен

Непрычалены човен

Акулін Эдуард

The Untied Boat is a new book of poetry by Eduard Akulin. The author tries to find the lost shore of inspiration. He looks back with regret at the misty image of his lost poetic spirit. Akulin’s poems are lyrical and romantic. His lyrics are excellent in combination with music. The author knows and uses it. The Untied Boat features poems dedicated to people and reflections about faith, religion, God and the thorny road to him. The c... More »»


Акулін Эдуард, Радно

Радно

Вершы

Акулін Эдуард

Eduard Akulin’s poetical canvass has been woven of light and dark threads. It is tender and rough like the life itself. The new book of poetry by Akulin includes poems and ballads written in the last few years. Nearly all 500 copies of the collection were destroyed at the printing plant by the order of Alyaksandr Zubets, director of the Palibig publishing company, over alleged “design flaws.” In fact, the move was politically motivate... More »»


First   Previous   [1-3]   Next   Last

Акулін Эдуард :: Others publications

Юбілейная вечарына Эдуарда Акуліна (0)

28-01-2013, 12:40

Мінскі Палац мастацтва ў святочны дзень нараджэння Сына Божага быў як ніколі запатрабаваны публікай. І рэч не ў кірмашы мёду і індыйскіх тавараў, латкі з якімі ўтварылі вясёлы кілім на абшарах усяго (...) More »

“Не магу жыць без крыл”, або дванаццаць абзацаў з майго жыцця (0)

18-01-2013, 19:39

З Днём народзінаў мне пашчасціла. Нарадзіўся я акурат у адзін дзень, ці дакладней, у адну ноч з Госпадам– Богам, 7 студзеня1963 года. Праўда, не ўстайні, а ў роднай хаце, якая на той час прытуліла яшчэу адну (...) More »

< Previous 1 Next >