Хільмановіч Уладзімір, Краязнаўчыя кропкі, 24.03.2010

Краязнаўчыя кропкі

Хільмановіч Уладзімір

Вупуск штотыднёвай перадачы Радыё Рацыя "Краязнаўчыя кропкі" прысьвечаны найвялікшаму нацыянальнаму сьвяту беларусаў - 25 сакавіка, Дню Волі, гадавіне абвешчаньня Беларускай Народнай Рэспублікі. У перадачы распавядаецца пра тыя мясьціны і мясцовасьці Гарадзеншчыны які зьвязаныя зь дзейнасьцю Рады і Ўраду БНР а таксама пра тыя кропкі на мапе, зь якімі зьнітаваны лёс тых дзеячоў якія тварылі тагачасную гісторыю. Болей »


Мой лён і сон, 21.03.2010

Мой лён і сон

перадача да 100-годдзя Ларысы Геніюш

21.03.2010

Лейбл “Беларуская музычная альтэрнатыва” напачатку 21 стагоддзя заснаваў серыю «Беларускі Музычны Архіў». Серыя была распачата з мэтай захавання і выдання архіўных і рарытэтных запісаў, вяртання забытых імёнаў у беларускі музычны кантэкст. Асобна стаяць у серыі дыскі прысвечаныя паэтам Ларысе Геніюш і Сяргею Новіку-Пяюну, творчасць якіх натхніла шматлікіх беларускіх музыкаў на напісанне песняў. Пра тое, як паўставаў дыск Ларысы Геніюш «... Болей »


Дубавец Сяргей, Вострая брама, 19.03.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Міхал Анемпадыстаў

Дубавец Сяргей

Калі Міхал Анемпадыстаў прыйшоў у Беларускую Майстроўню, гэта быў апошні год яе існаваньня. Праіснавала яна ўсяго тры гады, але ўжо мела сваю гісторыю, ужо нехта яе пакінуў, а нехта толькі прыходзіў, галоўным чынам тыя, каму гэтых пары гадоў не хапала да веку, каб зьявіцца тут на самым пачатку, у 1980-м. Але колькасьць наведнікаў расла на вачах. Зьбіраліся тады ўжо не на філфаку, а ў Палацы прафсаюзаў. Сьпеўкі праводзіла не Ларыса Сімак... Болей »


Мой лён і сон, 14.03.2010

Мой лён і сон

перадача да 100-годдзя Ларысы Геніюш

14.03.2010

На сёння кніг Ларысы Геніюш выйшла не так шмат. Бадай самая лепшая з іх – гэта том “Выбраныя творы”, які пабачыў свет у 2000 годзе у мінскім выдавецтве “Беларускі кнігазбор”. Зборнік уключае ў сябе вершы паэткі і прозу, у тым ліку славутыя мемуары “Споведзь”, а таксама лісты да беларускіх пісьменніках, палітычных і грамадскіх дзеячаў. Кнігу ўклаў і падрыхтаваў да друку Міхась Скобла. (фота www.adradjency.narod.ru) Болей »


Дубавец Сяргей, Вострая брама, 12.03.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Таня Лясьніцкая (Лаўрыновіч)

Дубавец Сяргей

Выйшаўшы каляднай працэсіяй на Цэнтральную плошчу ў Менску ў сьнежні 1980 году, Беларуская Майстроўня паклала пачатак грамадзкаму руху, які празь дзесяць гадоў прывядзе да незалежнасьці краіны. Той першы безаглядны вычын студэнцкае грамады з вышыні часу бачыцца калядным цудам, бо паклікала моладзь на пляц не чыясьці сплянаваная задума і не спантанная ідэя іхнае карпарацыі, а штосьці нашмат большае, можа быць, сама беларуская спракаветна... Болей »


Аркуш Алесь, Жыццё з літаратурай, 11.03.2010

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны

Аркуш Алесь

У перадачы: у міжнародны Дзень пісьменніка ў мінскай галерэі сучаснага матсацтва “Ў” адбылася літаратурная імпрэза “Jam by books”; у Варшаве з’явіцца помнік Янку Купалу і Якубу Коласу; а таксама рэцэнзія на кнігу барда і паэта Алеся Камоцкага “48”. Болей »


Мой лён і сон, 7.03.2010

Мой лён і сон

перадача да 100-годдзя Ларысы Геніюш

7.03.2010

Многія беларускія грамадскія арганізацыі, рэдакцыі газет і часопісаў, радыёстанцыі запланавалі ў 2010 годзе правесці шэраг мерапрыемстваў у гонар паэткі Ларысы Геніюш, 100-годдзе якой сёлета адзначае Беларусь. Рыхтуюцца годна сустрэць гэты юбілей і беларускія выдавецтвы. У серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны - Гарадзенская бібліятэка” запланаваны зборнік выбраных твораў Ларысы Геніюш. Рыхтуецца да друку зборнік успамінаў пра славутую паэтку ... Болей »


Дубавец Сяргей, Вострая брама, 05.03.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Мікола Сасноўскі

Дубавец Сяргей

Першая ў паваеннай гісторыі нефармальная грамадзкая арганізацыя Беларуская Майстроўня ўзьнікла трыццаць гадоў таму ў менскім студэнцкім асяродзьдзі. Але пачынальнікамі яе былі ня толькі студэнты-учорашнія школьнікі. Майстроўскія хлопцы цераз аднаго ўжо адслужылі войска й мелі досьвед заводзкае працы. Быў сярод пачынальнікаў і Мікола Сасноўскі, які з тых часоў і да сёньня працуе рабочым на менскім Мотавелазаводзе.<br /><br /><center><ifr... Болей »


Аркуш Алесь, Жыццё з літаратурай, 4.03.2010

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны

Аркуш Алесь

У перадачы: пабачыў свет новы раман Зміцера Вішнёва “Замак пабудаваны з крапівы”; Віктар Казько стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” за 2009 год; а таксама рэцэнзію на кнігу Рыгора Барадуліна “Навошта”. Болей »


Дубавец Сяргей, Вострая брама, 28.02.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Вера Кандраль (Лазоўская)

Дубавец Сяргей

30 гадоў назад, калі Вера Лазоўская прыйшла ў Беларускую Майстроўню, усё, што яна там пабачыла й пачула, здалося ёй іншай рэальнасьцю. У адрозьненьне ад школы, інстытуту і ўсяго жыцьця па-за Майстроўняй, тут маладыя людзі, раўналеткі Веры, гаварылі па-беларуску і пра тое, пра што не гаварылася больш нідзе, а галоўнае – яны сьпявалі. І вочы ў іх сьвяціліся натхнёна. Вера яшчэ ня ведала, што “іншая рэальнасьць” на толькі для яе, але і для... Болей »