Хільмановіч Уладзімір

Хільмановіч Уладзімір Іванавіч. Нарадзіўся 6 красавiка 1967 года ў мястэчку Каменка (Шчучынскi раён). У 1984 годзе на выдатна скончыў Ракавiцкую сярэднюю школу. З 1984 па 1991 гады вучыўся на гiстарычным факультэце Гарадзенскага дзяржаўнага ўнiверсітэту iмя Янкi Купалы. Паводле адукацыі – гісторык, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплінаў. З чэрвеня 1985 па чэрвень 1987 служыў у войску. З 1991 па 1998 гг. працаваў настаўнiкам СШ № 20 г. Гродна, навуковым супрацоўнiкам Беларускага дзяржаўнага музею гiсторыi рэлiгii, мэтадыстам ГМЦ аддзелу культуры Гарадзенскага гарвыканкаму. У 1998 годзе закончыў аспiрантуру пры катэдры тэорыi і гiсторыi беларускай культуры Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту iмя Янкі Купалы (спецыялiзацыя – канфэсійная гiсторыя). У 1997-98 гадах працаваў па кантракце на Гарадзенскім абласным тэлебачанні.

Сябра Беларускай Асацыяцыі Журналістаў. У 2000-2003 – намеснік старшыні Гарадзенскай гарадской арганізацыі БАЖ. Сябра Міжнароднай асацыяцыі журналістаў. Сябра Асацыяцыі спартовай прэсы Рэспублікі Беларусь. Друкаваўся ў газэтах “Літаратура і мастацтва”, “Гродзенская праўда”, “Футбол Беларуси”, “Прессбол”, “Пагоня”, “Биржа информации”, “Наша ніва” і інш. З 2004 году штотыдзень друкуецца ў беластоцкай газеце “Ніва” і на інтэрнэт-сайтах. З чэрвеня 2008 году стала супрацоўнічае з Радыё Рацыя (Беласток) – аўтарскія праграмы “Краязнаўчыя кропкі”, “Беларускае золата” і інш. У 2002-2004 разам з Віктарам Сазонавым быў выдаўцом і рэдактарам інфармацыйна-аналітычнага бюлетэню “Свой Лад”, рэдакцыя якога была разгромлена КГБ у траўні 2004-га.

Аўтар і распрацоўшчык, кіраўнік шэрагу адукацыйных праектаў, сурэдактар сэрыі брашураў “Праз адукацыю – да грамадзянскай супольнасці” (усяго выйшла 10 кніжак, Шчэцін, 2001-2006) для настаўнікаў, адзін з аўтараў і рэдактараў кніжак „Bialoruskie wedrowki”. Шчэцін. 2006, “Дапаможнік вясковага лідара”. Шчэцін-Гародня. 2009. Аўтар многіх краязнаўчых матэрыялаў, навукова-аналітычных публікацый у розных зборніках (“www.polszcza.com. Польшча вачыма беларускіх журналістаў і дасьледнікаў”; “Пытаньні талерантнасьці: гісторыя, сучаснасьць, персьпектывы; Гродназнаўства. Дапаможнік па курсе “Краязнаўства”, інш.).

Аўтар кніжкі “Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень”. Вільня. 2007. Распрацоўшчык і аўтар шэрагу краязнаўча-турыстычных маршрутаў, буклетаў, паштовак выдадзеных па-беларуску, па-польску, па-нямецку. Аўтар укладзенага, але не выдадзенага зборніка афарызмаў “Сярпом па пальцах” (часткамі друкаваліся ў перыёдыцы).

 

Хільмановіч Уладзімір :: Publikacje

Хільмановіч Уладзімір, Каляндарны краязнаўчы даведнік Гарадзеншчыны

Каляндарны краязнаўчы даведнік Гарадзеншчыны

дні і гады, асобы і падзеі

Хільмановіч Уладзімір

“Каляндарны краязнаўчы даведнік Гарадзеншчыны” мае ўніверсальны характар і прыдатны да выкарыстання ў кожны год. Цягам дваццаці год аўтар збіраў і натаваў фіксаваныя даты адметных гістарычных падзей, дні нараджэння і смерці выбітных асобаў, якія лёсам былі звязаныя з Гарадзеншчынай. Выданне адрасаванае краязнаўцам, настаўнікам, работнікам культурніцкіх установаў, сябрам грамадскіх арганізацый, усім, хто зацікаўлены гісторыяй роднага кра... Więcej »


Хільмановіч Уладзімір - укладальнік, Усе галы і пенальці фінальных частак чэмпіянатаў свету (1930-2010) і Еўропы (1960-2012)

Усе галы і пенальці фінальных частак чэмпіянатаў све...

Статыстычны даведнік

Хільмановіч Уладзімір - укладальнік

Часцей іншых білі пеналыді футбалісты Гішпаніі - ажно 16 разоў. Да 2010 году іх пенальтысты былі амаль бездакорнымі - 14 забітых з 14. А вось на апошнім мундыялі, калі “фурыя роха” стала чэмпіёнам, яе выканаўцы памыліліся двойчы. Усяго ж пенальці ў асноўны і дадатковы час гульні' выконвалі прадстаўнікі 47 краін. 3 тых, што білі 11-мятровыя больш пяці разоў абсалютны вынік маюць пенальтысты Францыі (9 з 9), Нідэрляндаў (8 з 8) і Партугал... Więcej »


Chilmanowicz Uładzimir, Białoruski kalendarz historyczny

Białoruski kalendarz historyczny

Chilmanowicz Uładzimir

Trzymacie Państwo pierwsze polskie wydanie „Białoruskiego kalendarza historycznego”. Koncepcja, która przyświecała mi w trakcie pracy nad kalendarzem, była bardzo prosta – miał on w założeniu mieć uniwersalny charakter i być przydatnym dla czytelników przez wiele lat. Książka przypomina najważniejsze daty z historii Białorusi – te heroiczne i te tragiczne, najważniejsze wydarzenia, dni urodzin i śmierci znakomitych postaci, których los ... Więcej »


Хільмановіч Уладзімір, Беларускі каляндар-даведнік

Беларускі каляндар-даведнік

на кожны дзень

Хільмановіч Уладзімір

Uładzimir Chilmanowicz, Kalendarz białoruski- informator na każdy dzień Na ten „Kalendarz białoruski – informator na każdy dzień” oczekiwano od dawna. Kiedyś w Białorusi wydawano specjalne kalendarze, w których do każdego dnia „przyczepione” były daty, wydarzenia, fakty. Tamte kalendarze przedstawiały tylko daty „okrągłe”, informacje specjalne dobrane. Represje komunistyczne, emigracja, tematy niewygodne po prostu przemilczano. Uład... Więcej »»


Палітычная сцэна Беларусі: гарадзенскія грамадскія рухі і супольнасці, Брашура 3

Палітычная сцэна Беларусі: гарадзенскія грамадскія р...

Палякі ўважаюць яго за паляка, літоўцы за літоўца, беларусы за беларуса. Найпрыгажэйшыя ваколіцы беларускага Наваградку апяваў цудоўнай польскай мовай, усклікаючы Litwo, Ojczyzno moja... Грамадзянін Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага. А каб усё дакладна зберці – дадамо, што бабулю меў найверагодней габрэйку, нарадзіўся падданым расейскага цара. Адам Міцкевіч. Разважалася пра яго, чытаючы цікавы нарыс Валерыя Задалі пра нацыян... Więcej »


Хільмановіч Уладзімір, Беларускае золата, 30.12.2013

Беларускае золата

Беларускае золата

30.12.2013

Праграма расказвае пра беларускія матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, што складаюць культурна-гістарычную нацыянальную скарбонку: помнікі архітэктуры і артэфакты, памятныя мясціны і прыродныя з’явы, краязнаўчыя адзнакі і мастацкія творы, рэгіянальныя асаблівасці… Аўтар дзеліцца асабіста ўбачаным, перажытым і асэнсаваным. Нядаўна ў рамках Бібліятэкі Беларускага Радыё Рацыя выйшла кніга, у якой пад адной вокладкай сабраныя ўсе нарысы Ула... Więcej »


Хільмановіч Уладзімір, Беларускае золата, 23.12.2013

Беларускае золата

Подзвіг Наполеона Орды

Хільмановіч Уладзімір

Праграма расказвае пра беларускія матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, што складаюць культурна-гістарычную нацыянальную скарбонку: помнікі архітэктуры і артэфакты, памятныя мясціны і прыродныя з’явы, краязнаўчыя адзнакі і мастацкія творы, рэгіянальныя асаблівасці… Аўтар дзеліцца асабіста ўбачаным, перажытым і асэнсаваным. Нядаўна ў рамках Бібліятэкі Беларускага Радыё Рацыя выйшла кніга, у якой пад адной вокладкай сабраныя ўсе нарысы Ула... Więcej »


Хільмановіч Уладзімір, Беларускае золата, 16.12.2013

Беларускае золата

Плошча 2010

16.12.2013

Праграма расказвае пра беларускія матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, што складаюць культурна-гістарычную нацыянальную скарбонку: помнікі архітэктуры і артэфакты, памятныя мясціны і прыродныя з’явы, краязнаўчыя адзнакі і мастацкія творы, рэгіянальныя асаблівасці… Аўтар дзеліцца асабіста ўбачаным, перажытым і асэнсаваным. Нядаўна ў рамках Бібліятэкі Беларускага Радыё Рацыя выйшла кніга, у якой пад адной вокладкай сабраныя ўсе нарысы Ула... Więcej »


Хільмановіч Уладзімір, Беларускае золата, 09.12.2013

Беларускае золата

Лёс Солаў

Хільмановіч Уладзімір

Праграма расказвае пра беларускія матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, што складаюць культурна-гістарычную нацыянальную скарбонку: помнікі архітэктуры і артэфакты, памятныя мясціны і прыродныя з’явы, краязнаўчыя адзнакі і мастацкія творы, рэгіянальныя асаблівасці… Аўтар дзеліцца асабіста ўбачаным, перажытым і асэнсаваным. Нядаўна ў рамках Бібліятэкі Беларускага Радыё Рацыя выйшла кніга, у якой пад адной вокладкай сабраныя ўсе нарысы Ула... Więcej »


Хільмановіч Уладзімір, Беларускае золата, 02.12.2013

Беларускае золата

Арганічнае суіснаванне

Хільмановіч Уладзімір

Праграма расказвае пра беларускія матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, што складаюць культурна-гістарычную нацыянальную скарбонку: помнікі архітэктуры і артэфакты, памятныя мясціны і прыродныя з’явы, краязнаўчыя адзнакі і мастацкія творы, рэгіянальныя асаблівасці… Аўтар дзеліцца асабіста ўбачаным, перажытым і асэнсаваным. Нядаўна ў рамках Бібліятэкі Беларускага Радыё Рацыя выйшла кніга, у якой пад адной вокладкай сабраныя ўсе нарысы Ула... Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [1-16]   Następna   Ostatnia