Гардзіенка Наталля

Наталля Гардзіенка, гісторык, кандыдат гістарычных навук. Нарадзілася ў 1977 г. у Мінску. Вучылася ў школах Мінску, Саны (Йемен), Ліды. Скончыла Ліцэй БДУ. У 1999 гг. скончыла гістарычны факультэт БДУ. У 2003 г. абараніла дысертацыю па тэме "Становішча жынчыны-шляхцянкі ў Вялікім княстве Літоўскім у XVIII ст."

Ад 2002 г. зацікавілася гісторыяй беларускай эміграцыі. Аўтар кніг "Беларусы ў Аўстраліі" (2004) і "Беларусы ў Вялікабрытаніі" (2010) ды некалькіх дзясяткаў навуковых публікацый. Ад 2004 г. з'яўляецца адказным рэдактарам часопіса "Запісы БІНіМ". Сябра управы Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына".

 

Гардзіенка Наталля :: Publications

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон, Рада БНР (1982—1997)

Рада БНР (1982—1997)

Падзеі. Дакументы. Асобы

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон

Кніга прысвечаная дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва ў эміграцыі часоў кіравання Язэпа Сажыча (1917—2007). Гэтае выданне — храналагічны і зместавы працяг папярэдніх: “Рада БНР (1947—1970)” (Мінск, 2013) і “Рада БНР (1970—1982)”. Публікуюцца пратаколы, дакументы з дзейнасці Рады БНР 1980-х — пачатку 1990-х гг., ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы пра асобных дзеячаў. Гістарычны нарыс адлюстроўвае асноўныя... More »


Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон, Рада БНР (1970–1982)

Рада БНР (1970–1982)

Падзеі і дакументы

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон

Кніга «Рада БНР (1970–1982): Падзеі і дакументы» (23-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») прысвечана беларускаму дзяржаўнаму прадстаўніцтву ў выгнанні часоў кіравання Вінцэнта Жук-Грышкевіча (1903–1988). Гэта храналагічны і зместавы працяг папярэдняга выдання «Рада БНР (1947–1970): Падзеі. Дакументы. Асобы» (Мінск, 2013). У кнізе пададзены пратаколы і дакументы з дзейнасці Рады БНР 1970 — пачатку 1980-х гг., ліставанне найбольш значных ... More »


Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон, Рада БНР (1947–1970)

Рада БНР (1947–1970)

Падзеі. Дакументы. Асобы

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон

Кніга «Рада БНР (1947–1970): Падзеі. Дакументы. Асобы» (22-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») прысвечана 110-м угодкам з дня нараджэння першага Прэзідэнта паваеннай Рады БНР Міколы Абрамчыка (1903–1970). Змест выдання складаюць матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю арганізацыі: пратаколы, дакументы, ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы асобных дзеячаў. У гістарычным нарысе зроблена спроба асэнсавання асноўных напрамкаў гіс... More »


Гардзіенка Наталля, Беларусы ў Вялікабрытаніі

Беларусы ў Вялікабрытаніі

Гардзіенка Наталля

Гэтая кніга, 18-я ў серыі "Бібліятэкі Бацькаўшчыны", прысвечана мінуламу і сучаснасці беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Аўтар разглядае гісторыю беларуска-брытанскіх кантактаў, перадумовы прыезду беларусаў у гэтую краіну ў 1940-я, працэс стварэння і дзейнасць нацыянальных арганізацый розных напрамкаў. Кніга Наталлі Гардзіенкі – гэта сапраўдная энцыклапедыя беларускага жыцця ў Вялікабрытаніі. Аднак гэтая энцыклапедыя напісана так, шт... More »


Гардзіенка Натальля, Беларусы ў Аўстраліі

Беларусы ў Аўстраліі

Гардзіенка Натальля

Natallya Hardziyenka, Belarusians in Australia There are many places in Australia that have names connected with Belarus in one way or another. The continent's highest mountain is named after Tadevush Kastsyushka (Thaddeus Kosciusko). The Belarusian language can be heard in streets of Australian cities. Natallya Hardziyenka's Belarusians in Australia focuses on the Belarusian community in Australia. The author examines history of emig... More »»


Фядута Аляксандр - уклад., Асоба і час, 5

Асоба і час

беларускі біяграфічны альманах

Фядута Аляксандр - уклад.

У пятым выпуску альманаха «Асоба і час» чытач сустрэнецца з Янам Баршчэўскім, Напалеонам Ордам, Зоськай Верас, Міхасём Стрельцовым, Кастусём Акулам ды іншымі вядомымі беларусамі. Асобны раздзел прысвечаны святарам — мітрапалітам Станіславу Богушу-Сестранцэвічу, Мелхіседэку, Мікалаю, а таксама ксяндзу Сыльвестру Бабіновічу. Сярод аўтараў — вядомыя даследчыкі гісторыі і культуры Беларусі Анатоль Сідарэвіч, Лявон Юрэвіч, Натальля Гардзіенк... More »


Terra Alba, II

Terra Alba

Homo venerius: Сексуальная прастора беларускай культуры

У другім томе “Terra Alba” - “Homo venerius: Сексуальная прастора беларускай культуры” ў шэрагу арыгінальных даследаванняў, публікацый археаграфічных крыніц. фальклорных тэкстаў і эпісталярнай спадчыны робіцца спроба прасачыць адлюстраванне ў беларускай культуры інтымных бакоў чалавечага жыцця на ўсім працягу існавання беларускага этнасу. Цытаванне і перадрукоўка археаграфічных крыніц і перакладаў толькі з дазволу МТ “Брама”. Усе правы ... More »


ARCHE, 12 (111) 2011

ARCHE

Беларускі гуманітарны агляд

12 (111) 2011

2011 год для Беларусі розныя эксперты неаднаразова называлі «пераломным момантам» або «біфуркацыйнай кропкай», і для таго было нямала падставаў: у эканоміцы – змена трэнду анабалічнага эканамічнага росту на суровую рэальнасць гіперінфляцыі і трохразовай дэвальвацыі, у геапалітыцы – «рашучы» разварот да ўсходніх суседзяў і «санкцыі» Еўрасаюза. More »


Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік, 42

Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычн...

42

Тэстаменты мяшчан даўно прыцягваюць увагу даследчыкаў. Гістарыяграфія прадстаўлена працамі, якія ахопліваюць розныя аспекты ў вывучэнні дадзенага віду крыніц. Дакументы апошняй волі берасцейскіх мяшчан фрагментарна разглядаліся ў г істарыяграфіі. Асобныя тэстаменты былі надрукаваны. Аднак на сённяшні дзень тэма так і застаецца маладаследаванай. Тэстамент берасцейскага бурмістра Станіслава Баброўскага, 1639 г., Наталля Сліж (фрагмэнт) More »


Terra Historica, 1/2002

Terra Historica

1/2002

Гісторыя грамадства шчыльна знітаваная з развіццём культуры, якая адлюстрроўвае ўзровень нацыянальнай, класавай, індывідуальнай свядомасці прадстаўнікоў чалавечай супольнасці. Рэлігія – адзін са стрыжняў духоўнага жыцця народа. Відавочна, што мова, на якой чалавек звяртаецца да Бога, накладае свой адбітак на светаўспрыманне і светаадчуванне людзей. У незалежных краінах у цэрквах і касцёлах мусіць гучаць уласная мова. Аднак са стратай дз... More »


First   Previous   [1-3]   Next   Last