be

Каско Алесь

Каско Алесь

Алесь Каско нарадзіўся 10 снежня 1951 г. у в. Чудзін Ганцавіцкага раёна Берасцейшчыны. Скончыў Чудзінскую сярэднюю школу (1968) і факультэт мовы і літаратуры Брэсцкага педінстытута імя А. С. Пушкіна (1976).

У 1976 - 1984 гг. - карэспандэнт раённай газеты “Сельская праўда” ў г. Жабінка, у 1984 - 1991 гг. - рэдактар на Брэсцкай абласной студыі тэлебачання, у 1991 - 2006 гг. - сакратар абласнога аддзялення ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, у 2007 - 2012 гг. - загадчык аддзела радыёінфармацыі рэдакцыі раённай газеты “Сельская праўда”. Зараз пенсіянер. Жыве ў Жабінцы.

Літаратурную працу пачаў у 1968г. Аўтар 12-ці кніг. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова.

Памёр Алесь Каско 26.11.2017 г.

Каско Алесь. Выданьні

Межавыя знакі
pdf

Межавыя знакі

Вершы Навелы і мініяцюры Запісы
Каско Алесь

У кнігу паэта Алеся Каско ўвайшлі выбраныя вершы, напісаныя на працягу мінулых дзесяцігоддзяў, а таксама новыя творы, у якіх аўтар шчыра, прачула і па-майстэрску выяўляе свае душэўныя пачуцці і грамадскія перажыванні пра жыццё, творчасць і беларускую будучыню.... Болей »

Прыадхінуты небасхіл
pdf

Прыадхінуты небасхіл

Вершы
Каско Алесь

Сваімі вершамі вядомы паэт, лаўрэат літаратурных прэмій А. Каско горача адстойвае духоўны пачатак у чалавеку, погляд на яго як на неад’емную часцінку сусвету, веру ў чысціню ягоных помыслаў, накрэсленых Усявышнім. У той жа час ён крытычна ацэньвае рэальныя людскія паводзіны і справы, разглядае іх праз... Болей »

Нічога больш
pdf

Нічога больш

Вершы і пераклады
Каско Алесь

Сама назва новага зборніка паэзіі лаўрэата літаратурных прэмій Алеся Каско “Нічога больш” (вершы і пераклады; Брэст, выд. “Альтэрнатыва”, 2011) сведчыць, што творы звязаны з асэнсаваннем “жыццявіру”, пры гэтым не вельмі суцяшальным. Развагі над карэннымі пытаннямі чалавечага існавання схіляюць і чытача... Болей »

Трохкроп'е
pdf

Трохкроп'е

Вершы, пераклады, запісы
Каско Алесь

Алесь Каско — аўтар паэтычных зборнікаў «Вестка», «Скразная лінія», «Набліжэньне», «45», «Трохкроп’е», «Свой камень», «Нічога больш», «Прыадхінуты небасхіл». За зборнік паэзіі «Час прысутнасьці», які выйшаў у 1994 годзе, паэт быў узнагароджаны Літаратурнай прэміяй імя Аркадзя Куляшова. У 2001 годзе стаў... Болей »

45
pdf

45

Вершы
Каско Алесь

У новым зборніку лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова вядомага берасьцейскага паэта Алеся Каско 45 вершаў апошняга часу. Гэта вершы-роздумы пра вечнае і мімалётнае, пра сутнасьць жыцьця і месца творчага чалавека ў ім.... Болей »

Час прысутнасці
pdf

Час прысутнасці

вершы, паэма
Каско Алесь

Жыццё, сваю прысутнасць на зямлі лірычны герой паэзіі Алеся Каско вымярае духоўнай актыўнасцю, неспакоем «...калі, зямля, тваё прызванне — нас нарадзіць і пахаваць, дык жыць — людзей наканаванне...» Псіхалагізмам і гуманістычным пафасам напоўнена паэма «Апазнанне», першая спроба аўтара ў ліра-эпічным... Болей »

Набліжэнне
pdf

Набліжэнне

Вершы
Каско Алесь

Лірычны герой вершаў Алеся Каско адкрыты ў сваіх перажываннях, паслядоўны ў сцвярджэнні высокай духоўнасці, шчырасці і дабрыні, часам схільны да самаіроніі. У нізцы вершаў «Атожылкі», якая завяршае кнігу, асэнсоўваюцца пытанні экалогіі, што датычаць радзімы паэта — Палесся.... Болей »

Скразная лінія
pdf

Скразная лінія

Вершы
Каско Алесь

Паэзія Алеся Каско, журналіста з Брэстчыны, стрыманая і шчырая ў сваёй адкрытасці, у сваім даверы да людзей, у вернай любові да краю бацькоў, да Радзімы.... Болей »

Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы
pdf

Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы

Зборнік эсэ, вершаў, прысвячэнняў

Адметнасць і непаўторнасць новай кнігі пра Уладзіміра Караткевіча заключаюцца найперш у тым, што яна нечым нагадвае сяброўскую сагу пра вялікага і легендарнага пісьменніка, пра чалавека, чые ўплывы на грамадскую думку, на фарміраванне гістарычнага светапогляду сучасніка працягваюцца і цяпер. Першую частку... Болей »

Літаратурная Беларусь 11 (183) 2021
pdf

Літаратурная Беларусь 11 (183) 2021

Культурна-асветніцкі праект

10 снежня 2021 года вядомаму беларускаму пісьменніку Алесю Каско споўнілася б 70 гадоў. На жаль, цяжкая хвароба заўчасна абарвала яго жыццё… Алесь Канстанцінавіч нарадзіўся ў вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёна 10 снежня 1951 года. Скончыў філфак Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. Пушкіна, працаваў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org