be

Латышонак Алег

Латышонак Алег

Нарадзіўся ў 1957 годзе ў Эльблонгу, у сям'і беларускіх інтэлігентаў. Бацька – Юры, выхадзец з-пад Шаркоўшчыны на Віленшчыне (зараз Віцебская вобласць). Маці – Вера (з роду Стоцкіх) з наднарваўскай вёскі Лука на Беласточчыне.

У 1965 годзе сям'я Латышонкаў пераехала ў Беласток «да сваіх». Тут Алег скончыў школу і ліцэй, дзе быў адным з заснавальнікаў скаўцкай воднай дружыны «Чаму б не» ды аўтарам яе назову.

У 1980 годзе скончыў гістарычна-філязафічны факультэт Ягелонскага універсітэта ў Кракаве. Вярнуўшыся ў Беласток працаваў настаўнікам гісторыі ў сельскагаспадарчым механічным тэхнікуме ў Супраслі.

У 1982 годзе аршытаваны за дзейнасць у падпольным руху «Салідарнасць», восем месяцаў правёў у беластоцкім арышце. Пасля вызвалення выехаў у Кракаў, дзе працаваў у Кракаўскім Гістарычным музеі і ў Інстытуце даследавання Палоніі (польскай дыяспары) Ягелонскага універсітэта.

У канцы 80-х далучыўся да беларускага студэнцкага руху. Быў адным з заснавальнікаў беларускага рокавага фестывалю «Басовішча» і аўтарам яго назвы. Сябра-заснавальнік нефармальнага Беларускага Клуба, які займаўся падрыхтоўкай да палітычнай дзейнасці апазіцыйнай беларускай эліты.

У 1991 годзе вярнуўся ў Беласток і распачаў працу ў Музеі Войска, адначасова ведучы актыўную грамадска-палітычную дзейнасць. У 1992-1994 гадах старшыня Галоўнай Рады Беларускага Дэмакратычнага Аб'яднання, адзінай партыі нацыянальнай меншасці ў Польшчы. У 1993-1997 гадах працаваў журналістам тыднёвіка “Ніва”. З 1995 – сябра Ўправы Беларускага саюза ў Рэспубліцы Польшча, з 1997 намеснік старшыні Цэнтра грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь. У 1998 годзе сустваральнік беларускага радыё «Рацыя».

У 1996 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ва Ўніверсітэта імя Мікалая Каперніка ў Торуні («Беларускія вайсковыя фармаванні 1917-1923»). З 1997 года – выклачык Кафедры беларускай культуры Беластоцкага універсітэта. Разам з Яўгенам Мірановічам напісаў падручнік «Гісторыя Беларусі ад паловы XVIII да канца XX стагоддзя».

У 2007 г. ва Універсітэце імя Мікалая Каперніка ў Торуні абараніў доктарскую працу «Ад русінаў белых да беларусаў. Вытокі беларускай нацыянальнай ідэі». У 2008 годзе перавёўся на Кафедру міжнародных адносін у Інстытуце гісторыі Беластоцкага ўніверсітэта. У гэтым жа годзе ўбачыў свет першы том збору яго твораў на беларускай мове «Жаўнеры БНР».

З 1996 года – старшыня Беларускага гістарычнага таварыства, сябра Усходнеславянскай камісіі Польскай Акадэміі Умення і Камісіі славянскіх даследаванняў Камітэта гістарычных навук Польскай Акадэміі Навук.

У 2000 годзе адзначаны адзнакай «Заслужаны дзеяч культуры». У 2008 – Кавалерскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы.

Латышонак Алег. Выданьні

Жаўнеры БНР 50zł

Жаўнеры БНР


Латышонак Алег

Кніга Алега Латышонка “Жаўнеры БНР” хавае пад сваёй вокладкай шматгадовы даробак Аўтара ў галіне беларускай вайсковай справы. Яе падставай стаў пераклад яго кандыдацкай працы пра беларускія вайсковыя фармаваньні ў 1917-1923 гг. апублікаванай на польскай мове ў 1995 г. Наступны блок адкрывае вялікі навукова-папулярны... Болей »

Europa Wschodnia w zderzenu cywilizacji

Europa Wschodnia w zderzenu cywilizacji

Historia, problemy narodowościowe i stosunki międzynarodowe w koncepcjach pluralizmu cywilizacyjnego
Łatyszonek Oleg

Przedmiotem moich badań zaprezentowanych w niniejszej monografii jest cywilizacyjna przynależność Europy Wschodniej w pracach wybitnych teoretyków wielości cywilizacji, sposób przedstawienia przez nich jej historii oraz problemów narodowościowych, a zwłaszcza problemu odrębności Ukraińców i Białorusinów... Болей »

Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. і да нашага часу

Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. і да нашага часу


Латышонак Алег, Мірановіч Яўген

У сумеснай кнізе беларускіх дасьледчыкаў зь Беластоку разглядаюц-ца асноўныя моманты гісторыі Беларусі апошніх трох стагодзьдзяў. Шмат увагі прысьвечана падзеям на даўнім Падляшшы і больш позьняй Беласточчыне, якая зьявілася пад канец XVIII ст., разам з падзеламі Рэчы Паспалітай, сышрша як прускі дэпартамэнт... Болей »

Żołnierze wyklęci

Żołnierze wyklęci

Białostocczyzna 1945-1947
Bołtryk Michał, Czykwin Eugeniusz, Kondratiuk Hanna, Kordiukiewicz Aleksy, Łatyszonek Oleg, Łojewska Walentyna i in.

Kiedy młodzi wkładają koszulki z napisem „Bury mój bohater”, a ulicami ciągną marsze ludzi gotowych do naśladowania idola, warto raz jeszcze historię sprzed lat przypomnieć. Tytuł książki może zdezorientować. Przyglądamy się tylko wycinkowi działań „żołnierzy wyklętych” na wschodnim pograniczu, strasznych... Болей »

Historia Białorusinów Podlasia
pdf

Historia Białorusinów Podlasia


Chomik Piotr, Głogowska Helena, Iwaniuk Sławomir, Łatyszonek Oleg, Mironowicz Eugeniusz, Misiuk Zbigniew, Siemianczuk Hienadź

„Historia Białorusinów Podlasia” przedstawia dzieje odłamu narodu białoruskiego, poczynając od czasów, kiedy nie było jeszcze ani imienia Białorusini, ani nazwy Podlasie. Jednakże Białorusini to tylko uściślające określenie odwiecznych mieszkańców tych ziem, Rusinów. Również ziemie w przyszłości nazwane... Болей »

Нацыянальнасьць - беларус

Нацыянальнасьць - беларус


Латышонак Алег

У кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку сабраныя пад адной вокладкай асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускай гісторыі ад сівой старажытнасьці і амаль да нашых дзён. Як адзначае сам аўтар у прадмове, яму здаўна не давала спакою пытаньне “Адкуль пайшла беларуская зямля?”, і... Болей »

Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку XXI ст.

Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку XXI ст.


Латышонак Алег, Мірановіч Яўген

Гэтая кніга – пераклад з пэўнымі ўдакладненьнямі і дапаўненьнямі польскамоўнага падручніка, створанага ў 2002 г. аўтарамі – беластоцкімі беларусамі, адпаведна з зацьверджанай Міністэрствам нацыянальнай адукацыі Польшчы праграмай вывучэньня беларускай і рэгіянальнай тэматыкі ў якасьці дадатку да праграмы... Болей »

Беласток - Полацак

Беласток - Полацак


Латышонак Алег

У кнігу ўвайшлі выбраныя публіцыстычныя артыкулы, напісаныя аўтарам на працягу амаль 30-ці гадоў – з пачатку 1980-х да 2008 г. – пра жыцьцё беларусаў Беласточчыны, пра паездкі на Беларусь, пра становішча беларускай эміграцыі, пра падзеі сусьветнай важнасьці, пабачаныя вачамі прадстаўніка беларускай нацыянальнай... Болей »

Жаўнеры БНР

Жаўнеры БНР


Латышонак Алег

Мне, як будучаму беларускаму гісторыку, вельмі пашанцавала. Латышонкі любілі гісторыю і шанавалі традыцыю, прытым гэта была традыцыя нацыянальная, а не народная. Сьпяваць ніхто з Латышонкаў не сьпяваў; нават шкада, бо бацьку не атрымоўвалася прасьпяваць парадачна хоць бы толькі "Мы выйдзем шчыльнымі... Болей »

Жаўнеры БНР
pdf

Жаўнеры БНР


Латышонак Алег

Мне, як будучаму беларускаму гісторыку, вельмі пашанцавала. Латышонкі любілі гісторыю і шанавалі традыцыю, прытым гэта была традыцыя нацыянальная, а не народная. Сьпяваць ніхто з Латышонкаў не сьпяваў; нават шкада, бо бацьку не атрымоўвалася прасьпяваць парадачна хоць бы толькі "Мы выйдзем шчыльнымі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org