Лімарыус

Лімарыус


Выдавецтва “Лімарыус”

Прыватнае выдавецтва, яко мае сваю сядзібу ў Менску. Выдаўца беларускага біяграфічнага альманаху «Асоба і час». Меркавалася, што ён будзе выходзіць штогод. Аднак сёлета раней свет убачыў трэці — адмысловы — выпуск, прысвечаны сотым угодкам з дня нараджэння Ларысы Геніюш, а зусім нядаўна — другі, ардынарны выпуск.

Аўтары пішуць пра людзей, якія жылі і працавалі ў Беларусі ў даўні, новы і найнавейшы час. У альманаху ўдзяляецца таксама месца дзённікам, успамінам і ліставанню.

Калі першы выпуск альманаха адкрываўся прадмовай ад рэдакцыі, дык у другім выпуску ў якасці перадавога змешчаны артыкул архівісткі Вольгі Івановай «Асабістыя архівы беларускай нацыянальнай эліты ў канцы XVIII — пачатку XX стст.».

Летась выдавецтва «Лімарыус» учыніла замах. Яно замахнулася выдаць шэраг кніг у серыі «Галасы Радзімы». Першым у серыі выйшаў зборнік Алеся Салаўя, чарговым стаў двухтомнік Ларысы Геніюш.

Выдавецтва “Лімарыус”
e-mail: limarius@yandex.ru
тэл.: +375 29 679 33 36

Лімарыус :: Выданьні

Шапран Сяргей, Беларускі гістарычны анекдот

Беларускі гістарычны анекдот

Шапран Сяргей

Новая кніга Сяргея Шапрана, журналіста і даследчыка беларускай літаратуры, біёграфа Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна і Учадзіміра Някляева, — першае выданне ў жанры гістарычнага анекдота, дзе сабраны часам дакладныя, часам міфалагізаваныя камічныя і драматычныя гісторыі з жыцця вядомых беларускіх літаратараў, а таксама дзеячаў культуры і палітыкі, сярод якіх С. Алексіевіч, У. Арлоў, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, В. Быкаў... Болей »


Дудар Алесь, Севярынец Ганна, укладанне, прадмова, каментары, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Дудар Алесь, Севярынец Ганна, укладанне, прадмова, каментары

У выданні прадстаўлены збор шматграннай творчай спадчыны паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка Алеся Дудара (1904–1937), аднаго з самых заўважных творцаў міжваеннай літаратуры Беларусі. Значная частка твораў, матэрыялы з асабістага архіву і фотадакументы друкуюцца альбо перавыдаюцца ўпершыню. Болей »


Правы дзіцяці ў навучальным працэсе

Правы дзіцяці ў навучальным працэсе

метадычныя матэрыялы для настаўнікаў сярэдняй школы

Беларускія педагогі-практыкі разам з дацкімі калегамі зрабілі сучасны метадычны дапаможнік для настаўнікаў. Прапануем паглядзець нават тым, хто не ў тэме правоў чалавека, бо там шмат метадычных парадаў, ідэяў, як зрабіць урок цікавым і прадуктыўным. Кніга выйшла ў выдавецтве "Лімарыўс" у Мінску у 2017 г. Гэты метадычны дапаможнік складаецца з даведачнай інфармацыі, практыкаванняў і методык, якія дазваляюць вам, як настаўнікам: • планав... Болей »


Фядута Аляксандр, Лаўрэш Леанід - уклад., Асоба і час, 6

Асоба і час

беларускі біяграфічны альманах

Фядута Аляксандр, Лаўрэш Леанід - уклад.

У шостым выпуску беларускага біяграфічнага альманаха «Асоба і час», як і ў папярэдніх, змешчаны цікавыя для аматараў айчыннай гісторыі і культуры матэрыялы. Сярод іх — дакументы з беларускіх, французскіх і расійскіх архіваў, датычныя ўдзельнікаў Барскай канфедэрацыі і паўстання 1863 года, а таксама пісьменнікаў XIX ст.; успаміны пра Сакрата Яновіча і Кіма Хадзеева; недрукаваныя лісты Зоські Верас, Піліпа Пестрака; карэспандэнцыя «Нашай ... Болей »


Андрусышын Юля, Забыцьцю не адданае

Забыцьцю не адданае

Андрусышын Юля

Юля Андрусышын, успаміны якой сталі асноваю гэтай кнігі, знаная сярод амерыканскіх беларусаў як цудоўны майстар народных вышывак. У сучаснай Беларусі яе ведаюць перадусім як маці славутага спевака Данчыка (Багдана Андрусышын). Але біяграфія Юлі Андрусышын мае таксама шмат іншых цікавых старонак. У радаводзе перапляліся чатыры шляхецкія роды: Луцкевічы — Песлякі — Шабуні — Каралёвы. I праз лёсы папярэднікаў выразна прасочваецца ўвесь дра... Болей »


Запруднік Янка, Па гарачых слядах мінуўшчыны

Па гарачых слядах мінуўшчыны

мае лісты 1952-1959 гг.

Запруднік Янка

Кніга доктара Янкі Запрудніка (26-ая ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») з'яўляецца зборам эпісталярыяў аўтара, напісаных цягам 1952-1959 гг. з Бельгіі, Нямеччыны і ЗША. Адрасаты — суродзічы беларусы ў розных краінах Еўропы, Амерыкі і Аўстраліі, з якімі абмяркоўваліся тэмы грамадска-культурнага і асабістага жыцця. Лісты адлюстроўваюць тэмы і праблемы, якімі жыў і сам аўтар, і беларуская эміграцыя на Захадзе ў 1950-х гг. Болей »


Лаўрэш Леанід, «І зорнае неба над галавой…»

«І зорнае неба над галавой…»

нарысы з гiсторыi астраномii

Лаўрэш Леанід

У кнiзе разглядаецца гiсторыя навуковай астраномii. У першай частцы гэтай кнiгi сiстэмна выкладзена развiццё астраномii ў Вiленскiм унiверсiтэце i ў дадатках да першай часткi зроблена спроба паказаць працу Вiленскай абсерваторыi ў кантэксце тагачаснай навукi. У другой частцы расказваецца аб астраномах XIX–XX стст. — выхадцах з Беларусi i iх унёску ў развiццё гэтай дасканалай навукi. Кніга будзе карыснай для чытача, які цікавіцца гісторы... Болей »


Фядута Аляксандр - уклад., Асоба і час, 5

Асоба і час

беларускі біяграфічны альманах

Фядута Аляксандр - уклад.

У пятым выпуску альманаха «Асоба і час» чытач сустрэнецца з Янам Баршчэўскім, Напалеонам Ордам, Зоськай Верас, Міхасём Стрельцовым, Кастусём Акулам ды іншымі вядомымі беларусамі. Асобны раздзел прысвечаны святарам — мітрапалітам Станіславу Богушу-Сестранцэвічу, Мелхіседэку, Мікалаю, а таксама ксяндзу Сыльвестру Бабіновічу. Сярод аўтараў — вядомыя даследчыкі гісторыі і культуры Беларусі Анатоль Сідарэвіч, Лявон Юрэвіч, Натальля Гардзіенк... Болей »


Сурмач Ганна, Беларусь бязь межаў

Беларусь бязь межаў

Сурмач Ганна

Гэтую кнігу немагчыма было б стварыць без сучасных сродкаў сувязі, без найноўшых тэхналогіяў. Ганна Сумрач, працуючы ў Беларускай рэдакцыі радыё «Свабода», здолела апытаць сотнібеларусаў ды ўраджэнцаў Беларусі, якія жывуць сёння ў многіх краінах, амаль на ўсіх кантынентах (Антарктыда — пакуль выключэнне), частка гэтых інтэрвію друкуецца цяпер пад адной вокладкай. Людзі проста распавядаюць пра сваё жыццё… Розныя лёсы, розныя прычыны й ро... Болей »


Голубеў Валянцін, Гісторыя Беларусі - даты, падзеі, асобы

Гісторыя Беларусі - даты, падзеі, асобы

Голубеў Валянцін

Валянцін Фёдаравіч Голубеў (нар. 21 чэрвеня 1955, г. Крывы Рог, Днепрапятроўская вобласць, Украіна) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук. Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Працаваў плітачнікам-абліцоўшчыкам у будаўнічым трэсце ў г. Светлагорску Гомельскай вобласці, служыў у войску. У 1981 годзе закончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Праходзіў навук... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя