Пракаповіч Ігар

Пракаповіч Ігар Міхайлавіч, нарадзіўся 9.12.1960 у г. Паставы Віцебскай вобласці. Закончыў геафак БДУ (1985) і аспірантуру Нацыянальнага Інстытута Адукацыі (1999). Працуе настаўнікам геаграфіі і астраноміі СШ №1 г. Паставы і Пастаўскай раённай гімназіі. Сфера інтарэсаў: літаратура, геаграфія, гісторыя, тапаніміка, педагогіка, краязнаўства. Выдаў зборнікі паэзіі: “Рэха малітваў”(1993), “Намагнічаны космас”(1996), “Шляхі наканаванага бязмежжа”(1999), “Я Вас каханнем растрывожу...” (2005), “Луска вечнасці” (2005), “Белая Панна” (2007), “Калядны ранак” (2007), “Хірургічная адысея дзядзькі Антона” (2009).

Аўтар кніг па краязнаўстве: “Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна”(1994), “Адкуль паходзяць назвы. Назвы рэк і азёр Пастаўскага раёна”(2000), “Крыжы і камяні”(2003), “Манькавічы” (з А. Вансовіч і І. Заяц) (2004), “Насельніцтва Пастаўскага краю” (2004), “Ваколіцы Паставаў” (2004), “Мястэчка каля пушчы: Груздава і ваколіцы” (з І. Собаль) (2005), “И край родной откроет тайны..»(2006), «Мястэчка над возерам: Задзеўе і ваколіцы» (з І. Заяц) (2006), «Гута-Голбія» (з М. Арэхам) (2007), “Чароўны край – Пастаўшчына: (гісторыка-краязнаўчы курс “Паставазнаўства”)” (2009). Укладальнік кнігі “Дзе Мядзелка песні пяе...”(Пастаўшчына літаратурная) (2006) і фотаальбому “Паставы” (2006).

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член-карэспандэнт міжнароднай Акадэміі арганізацыйных і упраўленчых навук. Член Вучонага савета беларускага геаграфічнага таварыства. Старшыня раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Пераможца Віцебскага абласнога конкурсу “Настаўнік года-95”. Пераможца рэспубліканскага конкурсу Таварыства беларускай школы “Беларускі настаўнік года 2009”, лаўрэат звання “Чалавек года Віцебшчыны 2009”.

 

Пракаповіч Ігар :: Выданьні

Пракаповіч Ігар, Астравы існасці

Астравы існасці

Пракаповіч Ігар

Новы паэтычны зборнік лаўрэата літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча, лаўрэата звання «Чалавек Віцебшчыны-2009» Ігара Пракаповіча склалі вершы, якія напісаны апошнім часам. На думку аўтара, жыццё - гэта захапляльнае плаванне па вялікім возеры паміж астравоў расчыненай душы, зачараванай Айчыны, світальнай зары, шчымлівай пяшчоты... Прачытайце вершы, павандруйце з паэтам у сферах пачуццяў, вобразаў, думак. Болей »


Пракаповіч Ігар, Даследчыкі роднага краю

Даследчыкі роднага краю

Краязнаўчы рух на Пастаўшчыне

Пракаповіч Ігар

Сучасныя варункі развіцця цывілізацыі маюць тэндэнцыю да ўсё большага дынамізму і мабільнасці, пашырэння і паглыблення глабалізацыйна-інтэграцыйных працэсаў. Развіццё транспартных камунікацый, сродкаў сувязі і, асабліва, інтэрнета, надало новыя імпульсы для наладжвання кантактаў паміж людзьмі розных культур, краін, этнасаў, што паўплывала на фарміраванне сістэмы агульначалавечых каштоўнасцей, інтарэсаў, мас-культуры, свядомасці. Але раз... Болей »


Пракаповіч Ігар, Куфэрак скарбаў

Куфэрак скарбаў

Легенды, паданні і цікавыя гісторыі з крыніц народных

Пракаповіч Ігар

Новую кнігу пісьменніка і краязнаўца Ігара Пракаповіча склалі апавяданні, сюжэты якіх былі пачуты і запісаны падчас шматлікіх вандровак па абшарах паўночна-заходняй Беларусі. Арыгінальныя легенды, паданні і народныя гісторыі сталі крыніцамі гэтых твораў. Выданне будзе цікавае ўсім, хто неабыякавы да духоўнай спадчыны беларускага народа. Болей »


Пракаповіч Ігар, Як коцік рыбку лавіў

Як коцік рыбку лавіў

Пракаповіч Ігар

Жыў-быў на белым свеце коцік. Меў ён невялічкую хатку на краі вёскі, невялічкую печачку ў хатцы і вялікае люстэрка, у якое любіў глядзецца кожную раніцу, абед і вечар. Калі коцік падыходзіў да люстэрка і зазіраў у яго, то там адразу ж з'яўляліся доўгія вусы, кароткія вушкі, прыгожыя вочкі і маленькі носік. I ўсё гэта было аточана шэрай поўсцю з белымі плямамі каля рота і каля шыйкі коціка. (фрагмент) Болей »


Пракаповіч Ігар, Падарожжа па зямлі Мядзельскай

Падарожжа па зямлі Мядзельскай

Пракаповіч Ігар

У выданні распавядаецца пра адзін з цікавейшых і прыгажэйшых рэгіёнаў Беларусі - Мядзельшчыну. Нарысы напісаны пад уражаннем чатырох паездак па азёрным краі, якія здзейснілі сябры Пастаўскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы ў жніўні-верасні 2015 года. Выданне будзе карыснае ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Бацькаўшчыны. Болей »


Пракаповіч Ігар, Спорскі край

Спорскі край

Вёска Вялікія Споры і яе ваколіцы

Пракаповіч Ігар

У новай кнізе пісьменніка і краязнаўцы I. Пракаповіча распавядаецца пра прыроду, гісторыю і адметныя мясціны аднаго з прыгажэйшых куточкаў паўночна-заходняй Беларусі - Спорскага краю. Выданне будзе карыснае для ўсіх, хто цікавіцца роднымі мясцінамі, любіць падарожнічаць сцяжынкамі Бацькаўшчыны. Болей »


Пракаповіч Ігар, Ці ведаеце вы Пастаўскі край

Ці ведаеце вы Пастаўскі край

шытак па курсе «Чароўны край - Пастаўшчына»

Пракаповіч Ігар

Сшытак з'яўляецца дапаможным сродкам навучання па курсе "Чароўны край - Пастаўшчына", у якім змяшчаюцца паўрочныя заданні і практыкаванні для лепшага засваення матэрыялу і праверкі сваіх ведаў па гісторыі, геаграфіі і культуры Пастаўшчыны. Яны могуць выконвацца на ўроку пад кіраўніцтвам настаўніка або самастойна, а таксама дома. Выданне прызначаецца вучням агульнаадукацыйных і базавых школ, гімназій, каледжаў і іншых навучальных устаноў... Болей »


Пракаповіч Ігар, Ці ведаеце вы Пастаўскі край

Ці ведаеце вы Пастаўскі край?

Сшытак па курсе "Чароўны край - Пастаўшчына"

Пракаповіч Ігар

Сшытак з'яўляецца дапаможным сродкам навучання па курсе «Чароўны край – Пастаўшчына», у якім змяшчаюцца паўрочныя заданні і практыкаванні для лепшага засваення матэрыялу і праверкі сваіх ведаў па гісторыі, геаграфіі і культуры Пастаўшчыны. Яны могуць выконвацца на ўроку пад кіраўніцтвам настаўніка або самастойна, а таксама дома. Выданне прызначаецца вучным агульнаадукацыйных і базавых школ, гімназій, каледжаў і іншых навучальных устаноў... Болей »


Пракаповіч Ігар, Шышко Вадзім, 1812. Вайна на Пастаўшчыне

1812. Вайна на Пастаўшчыне

Пракаповіч Ігар, Шышко Вадзім

У кнізе разглядаюцца малавядомыя старонкі вайны 1812 года на Пастаўшчыне, прасочваецца рух войск, аналізуюцца адносіны розных слаёў насельніцтва да гэтай вайны, падаюцца легенды і паданні, звязаныя з падзеямі таго часу. Выданне будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю. Увазе чытачоў прапануюцца ўрыўкі з дзённіка Паўла Пушчына 1812–1814 гадоў, якія датычацца Пастаўшчыны і памежных раёнаў. Дакумент пераносіць нас амал... Болей »


Пракаповіч Ігар, Вышкі

Вышкі

Пракаповіч Ігар

Новую кнігу пісьменніка і краязнаўцы Ігара Пракаповіча склалі невялікія празаічныя творы абстрактна-крытычнага жыццёва-філасофскага зместу з вялікай доляй гумару і несур’ёзнасці, якія аўтар назваў «вышкі». Кніга будзе цікавая ўсім, хто мае свой погляд на рэчаіснасць і навакольны свет. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя