Смалянчук Алесь

Алесь Смалянчук нарадзіўся ў Слоніме напрыканцы вясны 1959 г. Там жа скончыў сярэднюю школу. Вучыўся на гістарычным факультэце Гарадзенскага ўніверсітэта. Каля дзесяці гадоў працаваў настаўнікам гісторыі ў школах Горадні. У 1991 г. паступіў у завочную аспірантуру Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (навуковы кіраўнік прафесар Міхась Біч). У 1995 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, а праз сем гадоў — доктарскую. Якая была прысвечана польскаму руху на беларускіх і літоўскіх землях у апошнія 50 гадоў гісторыі Расійскай імперыі.

Аўтар некалькіх кніг, болей як сотні навуковых публікацыяў, рэдактар гадавіка антрапалагічнай гісторыі “Homo Historycus”, альманаха “Горад Святога Губерта”, навуковы кіраўнік онлайн-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”, адзін з кіраўнікоў навуковага праекта па сацыяльнай гісторыі “Гарадзенскі Палімпсест” ды інш.

Лаўрэат дыплома Беларускага гістарычнага таварыства “За лепшую навуковую кнігу па гісторыі Беларусі ў 2000—2001 гг.”.

Жыве ў Горадні.

 

Смалянчук Алесь :: Выданьні

pdf
Смалянчук Алесь, Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй

Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй

Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях

Смалянчук Алесь

Манаграфія гарадзенскага даследчыка прадстаўляе даследаванне развіцця польскай нацыянальнай меншасці на вызначаных тэрыторыях. Даследаванне польскага руху на беларускай і літоўскай землях – далёка не першыя крокі дадзенага гісторыка. Некаторыя фрагменты яго працы выклікаюць спрэчкі і дыскусіі. Асабліва тыя, якія тычыцца “краёўцаў”, іх ўдзелу і ўплыву на польскі рух. Нягледзячы на сыпярэчлівасць тэмы і падыходу да яе аўтар давоі падрабяз... Болей »


Смалянчук Алесь, Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй

Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй

Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях 1864-1917 г.

Смалянчук Алесь

Манаграфія гарадзенскага даследчыка прадстаўляе даследаванне развіцця польскай нацыянальнай меншасці на вызначаных тэрыторыях. Даследаванне польскага руху на беларускай і літоўскай землях – далёка не першыя крокі дадзенага гісторыка. Некаторыя фрагменты яго працы выклікаюць спрэчкі і дыскусіі. Асабліва тыя, якія тычыцца “краёўцаў”, іх ўдзелу і ўплыву на польскі рух. Нягледзячы на сыпярэчлівасць тэмы і падыходу да яе аўтар давоі падрабяз... Болей »


Смалянчук Аляксандр, Палякі Беларусі і Літвы ў рэвалюцыі 1905-1907 гг.

Палякі Беларусі і Літвы ў рэвалюцыі 1905-1907 гг.

Смалянчук Аляксандр

Манаграфія прысвечана польскаму руху ў Беларусі і Літве напярэдадні і ў перыад першай расійскай рэвалюцьгі 1905-1907 гг. Аўтар аналізуе грамадска-палітычную і культурную дзейнасць польскіх арганізацый, характарызуе асноуныя плыні польскага руху. Разглядаецца развіццё польска-беларускіх і польска-літоўскіх адносін. Кніга разлічана на навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, на ўсіх, каго цікавіць гісторыя Беларусі. Болей »


pdf
Смалянчук Алесь, рэд., Homo historicus, 2012

Homo historicus

Гадавiк антрапалагiчнай гiсторыi

2012

Homo Historicus 2012 працягвае традыцыю гісторыка-антрапалагічнага падыходу да вывучэння мінулага Беларусі, якую распачалі першыя тамы гадавіка (Homo Historicus 2008 i Homo Historicus 2009). Традыцыйная для гадавіка праблема Чалавека ў беларускай гісторыі ў матэрыялах чарговага тома спалучаецца з даследаваннямі міфалогіі, а таксама прэзентацыяй невядомай Беларусікі ў архівах і бібліятэках замежжа, раздзелам прысвечаным памяцi В. Скалаба... Болей »


pdf
Смалянчук Алесь, Вашкевіч Андрэй, рэд., Горад святога Губерта, Выпуск 5

Горад святога Губерта

краязнаўчы альманах

Выпуск 5

Чарговы выпуск альманаха працягвае тэму «рэканструкцыі» гістарычнай Горадні, якая ператвараецца ў вынішчэнне адметнасці горада. Большасць матэрыялаў прысвечаныя праблеме «аднаўлення» Барысаглебскай (Каложскай) царквы ХІІ ст. Выпуск скадаецца з дакументальных і аналітычных матэрыялаў, фотаздымкаў. Болей »


pdf
Смалянчук Алесь, рэд., Homo historicus, 2009

Homo historicus

Гадавiк антрапалагічнай гісторыі

2009

Матэрыялы гадавіка Homo historicus 2009 дэманструюць магчымасці гісторыка-антрапалагічнага падыходу да вывучэння мінулага Беларусі. Яны прысвечаны праблеме гістарычнай памяці і нацыянальных сімвалаў шматкультурнай Вільні, актуалізуюць амаль невядомыя навуковыя тэксты Мітрафана Доўнар-Запольскага і Юзафа Абрэмбскага з галіны этналогіі, закранаюць гісторыю адукацыі. Болей »


pdf
Смалянчук Алесь, Вашкевіч Андрэй, рэд., Горад святога Губерта, Выпуск 4

Горад святога Губерта

краязнаўчы альманах

Выпуск 4

Гэты выпуск альманаха “Горад святога Губерта” працягвае тэму “рэканструкцыі” цэнтра Горадні, якая ўсё больш ператвараецца ў сапраўднае знішчэнне гістарычнай унікальнасці гораду. Выпуск складаецца з дакументальных і аналітычных матэрыялаў, фотаздымкаў. Альманах адрасаваны ўсім, каго хвалюе як мінулае беларускіх гарадоў, так і іх будучыня. Болей »


pdf
Смалянчук Алесь, рэд., Homo historicus, 2008

Homo historicus

Гадавiк антрапалагічнай гісторыі

2008

Гадвік, што імкнецца выправіць хібы папярэдніх мэтадаў дадсьледваньня беларускага палітычнага і сацыяльнага мінулага. Назапасіўшы мэатодыку з папярэдніх эпохаў, дзе гісторыя станавілася татальным вымяральнікам адзінай “гістарычнай праўды”. Гэтак было ў савецкія часы, гэтак ёсьць і ў часы постсавецкія. Чалавек у гісіторыі станавіўся адной з цаглінак, на якую не зважалася, бо важнай уяўлялася ўся канструкцыя. Антрапалягічная гісторыя стан... Болей »


pdf
Гарадзенскі соцыум 2013. Гісторыя і памяць. XV – XX стст.

Гарадзенскі соцыум 2013. Гісторыя і памяць. XV – XX ...

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 9-10 лістапада 2013 г.)

Матэрыялы зборніка Гарадзенскі соцыум прысвечаныя пераважна палітычнай і сацыяльнай гісторыі Гародні ды іншых гарадоў Беларусі. Галоўным героем зборніка з’яўляецца гараджанін як суб’ект лакальнай гісторыі, а таксама гісторыка-культурнае асяроддзе, у якім праходзіла яго жыццё. Кніга адрасаваная ўсім, каго цікавіць гісторыя Беларусі. Болей »


pdf
Гародня Х - ХХ стст.

Гародня Х - ХХ стст.

Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам

“Гародня Х – ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам” - чарговае выданне кніжнай серыі “ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА”. З усіх старажытных беларускіх гарадоў сёння найбольш актыўна даследуецца Гародня. Кніга “Гародня Х – ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам” яшчэ адзін таму прыклад. 11 гісторыкаў з Беларусі і Польшчы ажыццявілі першае ў гісторыі сумеснае беларуска-польскае даследаванне мінуўшчыны горада на сумежжы цывілізацый... Болей »


Смалянчук Алесь :: Іншыя выданьні

Беларускі нацыянальны рух ч. 2 (0)

05-02-2009, 22:50

Ад “культурнага накаплення” да барацьбы за дзяржаўнасць. Пачатак ХІХ ст. – 1918 г. Хутка развівалася новая беларуская літаратура, цэнтральнымі фігурамі якой былі Янка Купала (Іван Луцэвіч), Якуб Колас (...) Болей »

Беларускі нацыянальны рух ч. 1 (0)

05-02-2009, 22:45

Ад “культурнага накаплення” да барацьбы за дзяржаўнасць. Пачатак ХІХ ст. – 1918 г. Нацыянальнаму руху як з’яве грамадска-палітычнага і культурна-рэлігійнага жыцця папярэднічаў працяглы этап “культурнага (...) Болей »

Нацыя ў пошуках гісторыі, ч. 2 (0)

05-02-2009, 22:12

Хутка развівалася новая беларуская літаратура, цэнтральнымі фігурамі якой былі Янка Купала (Іван Луцэвіч), Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч), Максім Багдановіч, Карусь Каганец, Цішка Гартны (Зміцер Жылуновіч), (...) Болей »

Нацыя ў пошуках гісторыі, ч. 1 (0)

05-02-2009, 22:09

Нацыянальнаму руху як з’яве грамадска-палітычнага і культурна-рэлігійнага жыцця папярэднічаў працяглы этап “культурнага накаплення”, вынікам якога было станаўленне беларускай культурнай традыцыі. На (...) Болей »

Ліцвінства, заходнерусізм і беларуская ідэя. ХІХ – пачатак ХХ ст. (0)

05-02-2009, 22:06

Адным з прыярытэтных накірункаў гістарыяграфіі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца даследаванне беларускага руху і фармавання нацыянальнай ідэі. Намаганні беларускіх даследчыкаў рубяжа ХХ ст. – ХХІ (...) Болей »

< Previous 123 Наступная