be

Сурмач Ганна

Сурмач Ганна

Ганна Сурмач нарадзілася 4 ліпеня 1947 году ў вёсцы Пацэвічы Мастоўскага раёну на Гарадзеншчыне.

Скончыла Самуйлавіцкую сярэднюю школу ў 1965 годзе. У гэтым жа годзе паступіла вучыцца на дзённае аддзяленьне гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсытэта. У 1970 годзе скончыла навучаньне і пачала працаваць у Дзяржаўным архіве Менскай вобласці ў Менску на пасадзе захавальніка фондаў. У сістэме дзяржаўных архіваў Беларусі адпрацавала 23 гады. Апошнія 10 гадоў (1982-1993) была дырэктарам Дзяржаўнага архіва-музэя літаратуры і мастацтва Беларусі. Пад час гэтай працы стала актыўна займацца і грамадзкай дзейнасьцю. Брала дзейсны удзел у працэсе новага беларускага Адраджэньня. Прысутнічала на Устаноўчым зьездзе Беларускага Народнага Фронту у Вільні. Занялася зборам архіваў беларускай іміграцыі у сьвеце, прывезла у Менск архіў сьпевака Міхася Забэйды. Далучылася да створанага тады новага грамадзкага абьяднаньня “Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”.

Пад час падрыхтоўкі Першага зьезду беларусаў сьвету ўзначаліла Працоўную групу ад ЗБС па падрыхтоўцы Першага зьезду беларусаў сьвету, які адбыўся 8-10 ліпеня 1993 году у Менску. На зьздзе была абраная старшынёй Рады ЗБС “Бацькаўшчына”. Па гэтай прычыне вымушаная была пакінуць дзяржаўную працу па прапанове кіраўніцтва Дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі.

Далей да верасьня 1999 году актыўна займалася супрацоўніцтвам з беларускай дыяспараю ў сьвеце. Прымала ўдзел у справе стварэньня копіі Крыжа Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. З устанаўленьнем у Беларусі дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі ЗБС “Бацькаўшчына” стала апазыцыйнай арганізацыяй да дзяржаўных уладаў і стала імі перасьледавацца.

У выніку перасьледу Ганна Сурмач вымушана была літаральна за некалькі гадзін сабрацца і выехаць у замежжа ў верасьні 1999 году, спачатку у Польшчу, а пазьней у Чэхію. У сувязі з тым, што сытуацыя ў Беларусі мянялася да горшага, вымушаная была заставацца ў замежжы і папрасіла палітычны прытулак у Чэхіі. Праз некаторы час атрымала прытулак і стал працаваць ад 10 лістапада 2000 году на Радыё Свабода ў Празе, дзе ў Беларускай рэдакцыі вяла да жніўня 2003 году аўтарскую праграму “Беларускае замежжа”сумесна з Сяржуком Сокалавым-Воюшам, а потым працавала самастойна да жніўня 2006 году. У верасьні 2007 году па асабістых прычынах выехала ў Амэрыку, дзе жыве яе сямья.

У Нью-Ёрку актыўна далучылася да жыцьця беларускай дыяспары. Узначальвала Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне. З 2010 году зьўляецца рэдактарам газэты “Беларус”.

Выдала некалькі кніг:

“Першы з’езд беларусаў сьвету, 8-10 ліпеня 1993,Менск. Дакумэнты і матэрыялы”. Менск 1997;
“Беларусь бяз межаў” (пра беларускую эміграцы ў сьвеце) Менск 2013;
“Беларускі Нью-Ёрк” (пра гісторыю беларускай прысутнасьці ў Нью-Ёрку”, Нью-Ёрк 2019.

Аўтар многіх артыкулаў пра беларускую дыяспару, пра архівы беларускага замежжа.

Сурмач Ганна. Выданьні

Беларускі Нью-Ёрк 50zł

Беларускі Нью-Ёрк


Сурмач Ганна

Кніга прысьвячаецца памяці ўсіх беларусаў, хто ўклаў сваю працу, сілы і сродкі ў заснаваньне, фармаваньне і разьвіцьцё беларускай прысутнасьці ў Нью-Ёрку, хто былі адначасна і будаўнікамі Амэрыкі, што дала прытулак выгнанцам з Беларусі і стала іх другой радзімаю. Таксама прысьвячаю кнігу маім сябрам... Болей »

Беларускі Нью-Ёрк
pdf

Беларускі Нью-Ёрк


Сурмач Ганна

Выданье прысьвячаецца памяці ўсіх беларусаў, хто ўклаў сваю працу, сілы і сродкі ў заснаваньне , фармаваньне і разьвіцьцё беларускай прысутнасьці ў Нью-Ёрку, хто былі адначасна і будаўнікамі Амэрыкі, што дала прытулак выгнанцам з Беларусі і стала іх другой радзімаю. Таксама прысьвячаю кнігу маім сябрам... Болей »

Беларусь бязь межаў

Беларусь бязь межаў


Сурмач Ганна

Гэтую кнігу немагчыма было б стварыць без сучасных сродкаў сувязі, без найноўшых тэхналогіяў. Ганна Сумрач, працуючы ў Беларускай рэдакцыі радыё «Свабода», здолела апытаць сотнібеларусаў ды ўраджэнцаў Беларусі, якія жывуць сёння ў многіх краінах, амаль на ўсіх кантынентах (Антарктыда — пакуль выключэнне)... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org