Шніп Віктар

Віктар Анатольевіч Шніп нарадзіўся 26 сакавіка 1960 года ў вёсцы Пугачы Валожынскага раёна. Закончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум і ВЛК Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве ў 1987 годзе. Пасля працаваў у часопісе “Беларусь”, газеце “Наша слова”. З 1995 па 2004 год – у газеце “Літаратура і мастацтва” быў намеснікам галоўнага рэдактара і галоўным рэдактарам. Цяпер— галоўны рэдактара выдавецтва “Мастацкая літаратура”.

Першыя вершы былі надрукаваны 17 жніўня 1977 года ў газеце “Чырвоная змена”. У 1983 годзе выйшла першая кніга вершаў ”Гронка святла”, за якую ў 1987 годзе атрымаў Усесаюзную прэмію імя Уладзіміра Маякоўскага. Выдаў 15 кніг, сярод якіх: “Пошук радасці”, “Шляхам ветру”, “На рэштках Храма”, “Горад Утопія”, “Выкраданне Еўропы”, “Чырвоны ліхтар”, “Воўчы вецер”, “Інквізіцыя”, “Выратаванне атрутай” , “Беларускае мора” і інш. У 2007 годзе за кнігу “Балада камянёў” стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі “Залаты Купідон”. За кнігу “Страла кахання, любові крыж” атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Мастацкая літаратура” (2008). Выдатнік друку Рэспублікі Беларусь.

 

Шніп Віктар :: Выданьні

pdf
Шніп Віктар, Балада камянёў

Балада камянёў

Паэзія і проза

Шніп Віктар

У новай кнізе Віктара Шніпа чатыры разьдзелы. Першы – балады, у якіх адлюстроўваюцца шматвекавая гісторыя Беларусі і лёсы славутых людзей, якія жылі, працавалі і змагаліся за яе незалежнасьць і росквіт. "Дарога да Храма" – другі разьдзел, які складаецца зь лірыка-філязофскіх мініяцюр і вершаў, у якіх ёсьць і сьлёзы, і любоў, і самота, і сьмех, цнота і грэх... У трэйцім разьдзеле – вершы пра каханьне, сяброўства і вернасьць. Чацьвёрты ра... Болей »


pdf
Шніп Віктар, Страла кахання, любові крыж

Страла кахання, любові крыж

Кніга паэзіі і прозы

Шніп Віктар

В. Шніп адлюстроўвае (калі гэтае паняцце можна ўжыць у дачыненні да паэзіі) свет так, як бачыць і ўспрымае яго сам. Разам з тым паэзія — пры ўсёй асабістасці лірычных перажыванняў і светаўспрымання — ніколі не была для яго прыватнай справай, а заўсёды адрасавалася шырокаму чытачу, а верш сябраваў з праўдай жыцця, жыў агульнымі турботамі і непакоем. На многіх творах адбілася пячатка перажытасці і выпакутаванасці тых ісцін, якія абвяшчаў ... Болей »


pdf
Шніп Віктар, Проза і паэзія агню

Проза і паэзія агню

Вершы, аповесць, эсэ

Шніп Віктар

Кніга адкрываецца раздзелам “Балады крыві і любові”, у якім змешчана каля 170 балад, прысвечаных гістарычным асобам нашай краіны, сярод якіх Ефрасіння Полацкая, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Станіслаў Манюшка, Напалеон Орда, Максім Багдановіч… У раздзеле “Роднае і вечнае” змешчаны празаічныя мініяцюры філасофскага характару. Для тых, хто любіць прозу пра каханне,-- аповесць “Паэт, у якога ўсе дома”. Болей »


pdf
Шніп Віктар, Інквізіцыя

Інквізіцыя

Вершы

Шніп Віктар

Філасофскі роздум над сутнасцю жыцця ісмерці, асэнсаванне лёсу Беларусі — асноўныя матывы гэтай кнігі. Выходзілі зборнікі: «Пошук радасці» (1987), «Горад-Утопія», «Шляхам ветру» (1990). Крытыкі знаходзілі ў іх шчырасць і натуральнасць паэтычнага радка, і з гэтым поўнасцю можна было згадзіцца. У паэзіі В. Шніпа можна заўважыць рысы барока — спалучэнне высокага і нізкага, натуральнасці і гратэсковасці, гераічнага і трагічнага, што вельмі... Болей »


pdf
Шніп Віктар, Беларускае мора

Беларускае мора

Паэзія

Шніп Віктар

Асноўны змест гэтай кнігі складаецца з балад гістарычнага плана, санетаў пра каханне і верлібраў, якія з цікавасцю чытаюцца і запамінаюцца. Выразна гучыць у В. Шніпа багдановічаўскі радаводны матыў нацыянальнай памяці. Героі яго вершаў і балад — беларускія гістарычныя дзеячы, паэты, пісьменнікі, мастакі, якія з’яўляюцца носьбітамі духу і руху гісторыі. Ён хоча верыць услед за М. Багдановічам, які не траціў надзеі, што «яшчэ адзін народ ... Болей »


pdf
Шніп Віктар, Рублеўская Людміла, Выратаванне атрутай. Над замкавай вежай

Выратаванне атрутай. Над замкавай вежай

Шніп Віктар, Рублеўская Людміла

Кнігу Віктара Шніпа склалі вершы, напісаныя на пачатку ХХІ стагоддзя. Паэзія для аўтара—чароўная атрута, якая прымушае душу пакутваць і праз гэтыя пакуты ачышчацца. Каханне і смерць—асноўныя лейтматывы зборніка. У кнігу Людмілы Рублеўскай уключана раней не друкаваная драматычная паэма “Апошнія гастролі Агасфера”. Ці можна дасягнуць шчасця шляхам насілля? Што стаіць за крывавай рамантыкай рэвалюцыі? Тэму асэнсавання мінулага і сучаснага... Болей »


pdf
Шніп Віктар, Наш Максім гаворыць: - Гу!

Наш Максім гаворыць: - Гу!

Вершы

Шніп Віктар

Я пішу даўно, таму можна знайсьці творы на ўсе густы і тэмы. У мяне ёсьць і дзіцячыя вершы, і пародыі, і песьні… Для каго мая творчасьць? Для ўсіх! Я заўжды шукаю штось новае, стараюся быць непадобным да сябе ўчарашняга. Як гэта атрымліваецца – меркаваць маім чытачам (В. Шніп) Болей »


pdf
Шніп Віктар, Горад Утопія

Горад Утопія

Шніп Віктар

Зямляк, не сьпяшайся, прыпыні хаду і адкажы, будзь ласка, на пытаньне— ты любіш вандраваць? Так? Тады прапаную табе падарожжа, але не за край сьвету, а ў самы звычайны горад Утопію. Ты зьдзіўлены—такое бывае толькі ў казках ды снах? Не. Прачытай гэтую кніжку—і ты ўбачыш гэты горад горад, дзе пакуль што жыве ў сэрцах і душах чалавечых фантастычная Ўтопія зь яе назьдзейсьненымі спадзяваньнямі. Яна пануе над чалавекам, ўсмоктваецца ў ягону... Болей »


pdf
Шніп Віктар, Пошук радасці

Пошук радасці

Вершы

Шніп Віктар

Праца чалавека, клопаты пра мір на зямлі, вернасьць сяброўству – вось асноўная праблематыка новай кнігі паэта. Аўтар уважлівы і да праблем урбанізацыі, спасьцігае іх празь лёсы гараджан, што яшчэ не забыліся на сваё нядаўняе вясковае жыцьцё. Болей »


pdf
Шніп Віктар, Гронка святла

Гронка святла

Шніп Віктар

Вершы пра будаўнікоў і пра родную вёску Пугачы, што на Валожыншчыне, пра надзённы клопат сучасьніка і пра маці склалі першы зборнік здольнага паэта. Добрая мова і дакладны радок, акрылены думкай, вылучаюць паэзію Віктара Шніпа ў шматгалосым хоры маладой паэзіі. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-6]   Наступная   Апошняя