Валасюк Лявон

Валасюк Лявон (Леанiд) Фёдаравiч нарадзiўся 13 снежня 1955 года ў вёсцы Песцянькi Тэвельскага сельсавета Кобрынскага раёна.

З 1963 года жыве ў горадзе Берасцi. Тады ж пайшоў у сярэднюю школу №16, якую скончыў у 1973 годзе. Працаваў на заводзе слесарам.

У 1974 - 1976 гадах служыў у Савецкай Apмii чарцёжнiкам у штабе Паўднёвай Групы Войск у Будапешце (Венгрыя).

У 1981 годзе скончыў архiтэктурны факультэт Брэсцкага iнжынерна - будаўнiчага iнстытута (цяпер - тэхнiчны унiверсiтэт).

Працаваў пасля iнстытута на розных пасадах ў Абласным навукова - метадычным цэнтры культасветработы i народнай творчасцi. Упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама . Потым была плённая праца мастаком - дызайнерам на розных прадпрыемствах горада, у тым лiку ў рэкламным камбiнаце Аблспажыўсаюза, на заводзе "Газаапарат", у Цэнтральным унiвермазе, турыстычным комплексе "Брэст -Iнтурыст".

3 2000года з'яўляецца сябрам грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз мастакоў".

Вершы пачаў пiсаць з пятага класу школы. Першы надрукаваны верш з'явiўся ў абласной газеце "Заря" 22 кастрычнiка 1982 года - "Озеро Гать» на рускай мове.

Вершы пачау надрукаваны ў тыднёвiку "Лггаратура i мастацтва", газетах "Народная трыбуна", "Заря", "Брестский курьер», "Настаўнiцкая газета", у калектыўным зборнiку "Дзень паэзii - 2005".

Аутар зборнiкаў вершаў "Блики дня"(1999г.), "Краски души» (2000г.), "Под знаком Стрельца"(2001г.), "Леаниды"(2003г.), "Чырвоная вежа"(2004г.), "Познiя сны"(2006г.).

З 2007года з'яўляецца членам ГА "Саюз беларускiх пiсьменнiкаў".

Крыніца: www.brest-sv.com

 

Валасюк Лявон :: Publikacje

Валасюк Лявон, Непрыдуманыя партрэты

Непрыдуманыя партрэты

Мастакі і літаратары, народныя майстры i дойлiды Берасцейшчыны

Валасюк Лявон

У новай кнізе Лявона Валасюка чытач пазнаёміцца з літаратурнымі творчымі партрэтамі вядомых не толькі на Берасцейшчыне, але і далёка за яе межамі мастакоў, пісьменнікаў, дойлідаў і народных майстроў. Пра ўсіх іх – сваіх настаўнікаў, калег па працы, знаёмых ці блізкіх сяброў – аўтар, сам літаратар і мастак, піша з нязменнай удзячнасцю і павагай. Więcej »


Валасюк Лявон, Вяртанне берасцейскай стралы

Вяртанне берасцейскай стралы

Раманы i аповесці, апавяданні i абразкi

Валасюк Лявон

“ Вяртанне берасцейскай стралы” – другі па ліку празаічны зборнік вядомага берасцейскага паэта і мастака Лявона Валасюка (кніга абразкоў-згадак пра маленства – “Сцежкі да сядзібы” пабачыла свет у 2008 годзе). У новай кнізе Валасюк-празаік раскрываецца як руплівы абаронца гістарычнай памяці (раманы “Не здабыўшыя зямлі абыходзяцца балотам...”, “Вяртанне берасцейскай стралы”, аповесць “Студэнцкія канікулы”), удумлівы даследчык узаемаадносі... Więcej »


Валасюк Лявон, Знакі на валуне

Знакі на валуне

Выбранае. Новыя вершы

Валасюк Лявон

“Знакі на валуне” – сёмая па ліку кніга паэзіі Лявона Валасюка, у якую ўключаны прыдзірліва адабраныя вершы з папярэдніх кніг, а таксама новыя паэтычныя творы. Найбольш выразна і паслядоўна праследжваецца ў зборніку тэма дзяцінства. У некаторай ступені аўтар працягвае з чытачом гутарку, пачатую ў нядаўняй кнізе прозы “Сцежкі да сядзібы”, але вярлібры цяперашняй кнігі – на тое яно і паэзія! – больш заглыбленыя, роздумныя, чым празаічныя ... Więcej »


Верасень, 12

Верасень

Літаратурна-мастацкі часопіс

12

Часопіс «Верасень» — літаратурна-мастацкае выданне для моладзі. Яно было заснавана па ініцыятыве Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, каб падтрымаць маладых літаратараў. Перыядычнасць выхаду часопіса «Верасень» — два разы на год. Więcej »


Верасень, 7

Верасень

літаратурна-мастацкі часопіс

7

Сёмы нумар літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень" атрымаўся па-зімоваму "шчодрым" на паэзію і прозу. У ім друкуюцца вершы: Святланы Богуш, Кацярыны Глухоўскай, Усевалада Чорнага,Юліі Цяльпук, Алеся Емяльянава-Шыловіча, Святланы Куль, Васіля Дэбіша, Алеся Разанава… Проза прадстаўлена творамі Надзеі Філон, Андрэя Дзічэнкі, Юліі Бажок, Рамана Абрамчука, Аляксандры Сымановіч, Стаса Ільіна, Лявона Валасюка. У раздзеле "Пераклады" Павел Н... Więcej »


Дзеяслоў, 56

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

56

Новыя выданні на кніжных паліцах «Дзеяслова». Прыцемкі над гарой Тайшань. Сучасная кітайская паэзія Адамовіч Славамір, Кнут Гамсун – паэт і гаспадар. Пяць лістоў да Марыі Барадулін Рыгор, Карані цішыні... Вершы Барадулін Рыгор, Хай сумленне будзе чыстае і душа ясная. Нарада маладых пісьменнікаў у запісах студэнта II курса БДУ Рыгора Барадуліна Безмацерных Кацярына, «Простая і ня простая радасц ь быц ь актуа льны... Więcej »


Жырандоля, № 3, 2010

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 3, 2010

Як віхор, імчыць час. І заснаваны, выпеставаны Нінаю Мацяш літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў “ ЖЫРАНДОЛЯ ” вось ужо другі раз без Яе “ з болем аб Беларусі пяе ”. Ні на кроплю не парушана традыцыя, закладзеная ў пабудову “Жырандолі” слыннай паэткаю з Белаазёрска. Да раздзелаў “Памяць”, “Нашы юбіляры”, “Мы”, “З намі”, “Пад небам адзіным”, “Для дзетак–малалетак”, “Нашы аўтары” дабаўлены раздз... Więcej »


Жырандоля, № 2, 2009

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 2, 2009

Перад вамі — другі выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны выдатнейшай беларускай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Ніне Мацяш. Ніна Іосіфаўна Мацяш з’яўляецца аўтарам ідэі выдання альманаха «Жырандоля», яго ўкладальнікам і рэдактарам. Яна падрыхтавала гэты выпуск ў 2008 г., але, на жаль, не дачакалася выхаду выдання ў свет. Więcej »


Жырандоля, № 1, 2008

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 1, 2008

Паэзія і проза, пераклады і творы для дзяцей, сатыра ды гумар і фальклорна-краязнаўчыя тэксты чакаюць зацікаўленага чытача на старонках «Жырандолі» — першага такога кшталту выдання берасцейскай абласной сябрыны Саюза беларускіх пісьменнікаў. У альманаху змешчаны творы 43 аўтараў Берасцейшчыны — як прафесійных літаратараў, чыя творчасць знаная не адно ў Беларусі, а й за яе межамі, так і меней спрактыкаваных у пісьменніцкім майстэрстве зд... Więcej »


Літаратурная Беларусь, 9 (121) 2016

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

9 (121) 2016

Была прэзентаваная кніга ўспамінаў пра творцу «Перадусім Беларусь», якая выйшла ў серыі «Кнігарня пісьменніка». З Мінска на мерапрыемствы завіталі старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, першы намеснік СБП Алесь Пашкевіч, укладальнік выдання Сяргей Шапран, паэты Міхась Скобла і Усевалад Сцебурака Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [1-2]   Następna   Ostatnia