Рунь

Зборнік вершаў


Біяграфічныя звесткі

МІКОЛА БАЗЫЛЮК — нарадзіўся ў 1903 годзе ў Выбаргу ў сям'і рабочага. Сямігодку скончыў на «выдатна» ў Вільні, але вучыцца далей не мог з увагі на матэрыяльныя ўмовы. Вымушаны быў заняцца кравецтвам. Затым рыбачыў на Віленскіх і Аўгустоўскіх азёрах.

У час акупацыі быў вывезены на прымусовую працу ва ўсходнія Прусы. Пасля вызвалення пасяліўся на Памор'і, дзе працуе як рыбак і пчаляр.

Друкавацца пачаў да 1939 года. Некалькі вершаў Міколы Базылюка друкаваў «Шлях Моладзі».

АЛЕСЬ БАРСКІ — нарадзіўся ў 1930 годзе ў гміне Юшкаў Груд (Беластоцкі павет). Закончыў Лодзінскі Універсітэт. Працуе ў Варшаўскім Універсітэце. Друкавацца пачаў у «Ніве».

ЯНКА БЕРАЗАВЕЦ — нарадзіўся ў 1939 годзе ў вёсцы Лапухоўка, Гайнаўскага павета. Закончыў Беларускі Ліцэй у Бельску. Працуе ў «Ніве». Друкавацца пачаў на старонках «Нівы».

ЯША БУРШ (Янка Анісэровіч) — нарадзіўся ў 1929 годзе ў Баранавічах. Закончыў Акадэмію Штук Пенкных у Варшаве. Працуе настаўнікам. Друкавацца пачаў у «Ніве».

ЗОСЯ БУСЛОВІЧ — нарадзілася ў 1936 годзе ў Бельску. Закончыла Беларускі ліцэй у Бельску. Цяпер працуе ў «Ніве». Друкавацца пачала на старонках «Нівы».

МІКОЛА БУЦЫЛІН — мае 60 год. Пісаць пачаў яшчэ перад вайною, жывучы ў Літве. Друкаваўся пад псеўданімам «Бяздольны» ў «Сялянскай Долі», якая выходзіла ў Коўне.

Ад 1928 года жыве ў Польшчы. Падчас нямецкай акупацыі партызаніў. Пасля вызвалення займаў шэраг адказных становішчаў у адміністрацыйных органах ПНР. Жыве пад Варшавай.

МІКОЛА ГАЙДУК — нарадзіўся ў 1933 годзе ў Беластоцкім павеце. Сын селяніна, закончыў агульнаадукацыйны ліцэй ў Міхалове, а затым Мінскі універсітэт. Працуе ў «Ніве». Друкавацца пачаў на старонках «Нівы».

УЛАДЗІМІР ГАЙДУК — нарадзіўся ў 1941 годзе ў вёсцы Тарнопаль, Гайнаўскага павета. Працуё на гаспадарцы. Друкавацца пачаў у «Ніве».

ТОДАР ГРУШКА — нарадзіўся на Навагрудчыне. Закончыў III класы народнай школы (царскай). Цяпер мае 68 год і жыве на Заходніх землях. Першы верш надрукаваў ў «Ніве».

УЛАДЗІМІР ДАРАШКЕВІЧ — нарадзіўся ў 1940 годзе ў вёсцы Меляшкі, Беластоцкага павета, у сям'і беззямельнага селяніна. Закончыў сямігодку і цяпер працуе на чыгунцы кандуктарам. Друкавацца пачаў у «Ніве».

ЯНКА ДУБІЦКІ (Іван Чыквін) — нарадзіўся ў 1940 годзе ў Дубічах Царкоўных, Гайнаўскага павета. Вучыцца ў ХІ класе Беларускага ліцэя ў Бельску. Друкавацца пачаў у «Ніве».

МІКОЛА КРАСОЎСКІ — нарадзіўся ў 1938 годзе ў вёсцы Кнаразы Бельскага павета. Пачатковую школу закончыў у Зубаве, а затым вучыўся ў Беларускім ліцэі ў Бельску. Цяпер з'яўляецца студэнтам матэматычнага факультэта Вышэйшай педагагічнай школы ў Аполі. Друкавацца пачаў у «Ніве».

АЛЕСЬ СВІСЁК (Аляксандр Батура) — нарадзіўся ў 1920 годзе ў вёсцы Крывічы, Навагрудскага павета. У 1942 г. вывезены на прымусовую працу ў Германію, адкуль уцёк і уступіў у партызанскі атрад імя Жданава, брыгады імя Дзяржынскага, якая дзейнічала на тэрыторыі цяперашняй Маладзечанскай і Гродзенскай вобласцей. Затым, як разведчык, служыў у часцях ІІ Беларускага фронта. У

Польшчу прыехаў у 1945 годзе. Працуе настаўнікам Педагагічнага ліцэя ў Рагозне. Першы свой верш друкаваў у 1940 г. у навагрудскай «Звяздзе».

АНДРЭЙ СОШКА — нарадзіўся у 1927 годзе ў Беластоцкім павеце, у сялянскай сям'і. Агульная адукацыя — няпоўная сярэдняя школа. Працуе у ахове здароўя ў Беластоку.

АНАТОЛЬ ХЛЯБІЧ — нарадзіўся ў 1940 годзе ў Валілах, Беластоцкага павета. Закончыў агульнаадукацыйны ліцэй у Беластоку. Цяпер з'яўляецца студэнтам Настаўніцкай студыі ў Беластоку, вывучае фізіку. Друкавацца пачаў у «Ніве».

ДЗМІТРЫ ШАТЫЛОВІЧ — нарадзіўся ў 1926 годзе ў вёсцы Чаромха, Гайнаўскага павета. У час акупацыі быў вывезены на прымусовую працу ў Германію. Пасля вызвалення служыў у радах Савецкай арміі. На фронце быў цяжка ранены.

Пасля дэмабілізацыі вучыўся ў Беларускай гімназіі ў Бельску. Вышэйшую адукацыю здабыў у Электратэхнічным інстытуце імя Ульянава (Леніна) ў Ленінградзе. Працуе ў праектнай арганізацыі Міністэрства энергетыкі. Друкавацца пачаў у «Ніве».

ВІКТАР ШВЕД — нарадзіўся ў 1925 годзе ў вёсцы Мора, Гайнаўскага павета. У 1946 годзе скончыў Беларускі ліцэй у Бельску. У 1950 годзе закончыў Акадэмію палітычных навук у Варшаве, а ў 1954 годзе Факультэт журналістыкі пры Варшаўскім універсітэце. Працуе сакратаром Галоўнага Праўлення Беларускага грамадска - культурнага таварыства ў Польшчы.

Друкавацца пачаў у «Ніве».