be
pdf

Каталіцкі веснік 12 (105) 2019

Газета Віцебскай дыяцэзіі

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, паважаныя суайчыннікі! І вось мы зноў з радасцю сустракаем Свята Божага Нараджэння. Падзею, што сталася ў невялічкай паўднёваўсходняй краіне, у непрыкметным мястэчку, і ўжо тым больш у зусім не ўтульных умовах. Такім чынам спраўдзілася старадаўняе прароцтва: “І ты, Бэтлеем, зямля Юды, нічым не меншы сярод гарадоў Юды, бо з цябе выйдзе Правадыр, Які будзе пасвіць народ Мой, Ізраэля” (Мц 2,6). Словы, якія цытуе Евангелле паводле Св. Мацвея, паказваюць, што Бог нікога не выключае са свайго збаўчага плану і Яму любы кожны, нават найменшы закуток на нашай планеце. Да такіх куткоў належыць і нашая Краіна. Да тых месцаў, дзе Божае Слова прагне стацца целам, належыць кожнае нашае сэрца, кожны наш дом. Няхай яны будуць адкрытыя на Божую праўду і няхай у кожным вашым сэрцы заяснее Святло Хрыста- Нованароджанага Збаўцы! І тое нястрашна, што гэтае сэрца не зусім яшчэ падрыхтаванае, што ў ім, можа, яшчэ зашмат непарадку, злосці, сумневу. Яно патрабуе Святла! Божага Святла, якое ачышчае, гоіць і залечвае раны, якое супакойвае і ўлівае радасць. Асветленае ззяннем Бэтлеемскай зоркі, людское сэрца пачынае разумець сваю годнаць, пачынае бачыць сэнс свайго існавання, становіцца здольным бараніць тое, што дадзена яму Богам. Таму гэтае святло так прыцягвала пастушкоў, якія вартавалі ўначы свой статак.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік
Выдаўцы і выдавецтвы: рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2019-12
  • Рэдактар: Місевіч Віктар
  • Выдавец: рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Copyright: © 2019 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org