Быкаў Васіль

Памятаем.

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1924 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Васіль Быкаў. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Хадарэнка Ірына

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Ірына Хадарэнка.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Полак Марцін, Затушаваныя краявіды

Затушаваныя краявіды

Полак Марцін

Title of Original: Martin Pollack, Kontraminierte Landschaften. Wien: Residenz Verlag, 2014

Publication Place: Смаленск

Publication Date: 2018

Editor: Булгакаў Валер

Translator: Дзядок Вера

Publisher: Інбелкульт

Sizes: 112 с.

ISBN: 978-5-00076-032-1

Category: History

Copyright © 2018 by Інбелкульт, Residenz Verlag GmbH Salzburg-Wien, Вера Дзядок - пераклад

Book Collection: BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)

Copy Numbers: BTH — [4294]

Кніга аўстрыйскага пісьменьніка й рэпартэра Марціна Полака прысьвечаная праблемным аспэктам культуры памяці ў грамадзтвах Усходняй і Цэнтральнай Эўропы. У Беларусі, Украіне, Славеніі, Польшчы, Аўстрыі ды іншых краінах існуе бясконцая колькасьць масавых пахаваньняў, не ўшанаваных як сьлед. Больш за тое, многія масавыя магілы, дзе ляжаць целы ахвяраў, забітых без суду й сьледзтва камуністычнымі або нацысцкімі катамі, нават не пазначаныя ў публічнай прасторы. Прыгожыя краявіды гэтых краін хаваюць у сабе сьляды масавых забойстваў, якія выпадкова можна выявіць нават і сёньня. Пакуль памяць пра гэтых ахвяр ня будзе вернутая, а месцы іхных пахаваньняў ня будуць увекавечаныя, гэтая страшная, крывавая гісторыя можа даваць рэцыдывы й у нашыя дні. Выданьне "Затушаваныя краявіды" будзе карысная беларускаму чытачу тым, што Беларусь у ёй пастаянна фігуруе як адна з авансцэнаў сатанінскай дзеі, калі ўлады ня толькі забіваюць людзей, але й мэтаскіравана вынішчаюць усялякую памяць пра іх. Як піша аўтар, часта адпаведныя органы ведаюць, дзе прыкладна знаходзяцца масавыя пахаваньні, аднак не праводзяць дакладнае лякалізацыі, ня кажучы ўжо пра расьсьледаваньне падзеяў і ўзьвядзеньне мэмарыялаў. Магчыма таму, што гэта прывядзе да палітычна непажаданых наступстваў, або таму, што праўды яны баяцца болей, чым крывавых зданяў мінулага. Яны спадзяюцца, што гэтых зданяў можна ўлагодзіць ці ўтаймаваць маўчаньнем і прадпісаным зьверху забыцьцём, а праўда ж, наадварот, ня ведае літасьці.

Catalog: BTH

Only in the library of the Belarusian Historical Association (hardcopy)