Ніва, 2007/35 (2677)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/35 (2677)

Дарога ад Ягаднік у Арэшкава жвіровая. Пабудавана яна была яшчэ ў тую эпоху, калі не ставілі побач помнікаў фундатарам дарог, як гэта побач новых асфальтовак маецца сёння дзеля ўсведамлення дабрадзействаў жыцця ў еўрапейскай супольнасці. Значыць, згаданая жвіроўка была пабудавана ў перыяд не так даўняга будаўніцтва нашай светлай будучыні. А жвіроўка, калі б яна пабудаваная не была, зносіцца, абзаводзіцца выбоінамі і час ад часу патрабуе... Болей »


Ніва, 2007/34 (2676)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/34 (2676)

— Далі ім па мордзе, і добра зрабілі! — так Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў адмову ва ўездзе (без абгрунтавання) на тэрыторыю Беларусі польскім парламентарыям, у тым ліку віцэ-маршалку Сената Кшыштафу Путру і старшыні Грамадзянскай платформы Дональду Туску ды выдварэнне з Гродна дарадчыка польскага прэм’ера па справах Палёніі Міхала Дворчыка. Усе яны быццам бы былі пагрозай для беларускага „канстытуцыйнага парадку” ў дзень свята Польс... Болей »


Ніва, 2007/33 (2675)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/33 (2675)

Хоць традыцыйныя бельскія спасаўскія запусты маглі б быць і ракавыя, паміж праліўнымі дажджамі, што змачылі б і мастакоў з іх струмэнтам, і разагнаць маглі б найбольш верную публіку, абышлося без прыкрасцей: арганізатары — павятовы аддзел Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Бельску ды Бельскі дом культуры ў нядзелю 12 жніўня заказалі надспадзяванае надвор’е для спеваў і гульняў багата сабранай у гарадскім амфітэатры публікі. ... Болей »


Ніва, 2007/32 (2674)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/32 (2674)

Брно, сталіца Паўднёвай Маравіі ў Чэшскай Рэспубліцы стала ў сёлетнім ліпені (па-чэшску — чэрвень!) сталіцай вольнай беларускай літаратуры. У Брне нарадзіліся найбольш вядомыя чэшскія аўтары Мілан Кундэра і Багуміл Грабал — мо гэта адно толькі і ведалі нашы аўтары. У Цэнтр эксперыментальнага тэатра на Капусным рынку, 9, у тэатр „Гуска на вяроўцы” запрошаны былі 30 беларускіх аўтараў, якія штодзень, дзве гадзіны перад выступам найлепшых ... Болей »


Ніва, 2007/31 (2673)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/31 (2673)

Сённяшняя Расія для беларусаў не толькі галоўны эканамічны партнёр. Гэта краіна не збіраецца выпускаць Беларусь з-пад свайго кантролю і многае ў нас будзе залежаць ад таго, якая палітычная канфігурацыя складзецца там. Таму я ніяк не мог абысці тэму, якую падняў у сваім артыкуле „Дзень Расіі” Васіль Сакоўскі (Ніва н-р 27). Аўтар „Дня Расіі” шчыра і наіўна захапляецца постаццю Пуціна. Верыць у тое, што той добра ведае, што патрэбна сённяш... Болей »


Ніва, 2007/30 (2672)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/30 (2672)

Існуе сур’ёзная апаска, што да далучэння Польшчы з 1 студзеня будучага года ў Шэнгенскую зону Варшава і Мінск не падпішуць двухбаковага пагаднення аб узаемных кантактах вынікаючых з гэтага факта. Польска-беларускія перамовы ў гэтай справе ў тупіку. Проста — іх няма. У сваю чаргу Беларусь вядзе ўжо дыялог аб адпаведных рэгуляваннях хоць бы з Літвой, Латвіяй і Славакіяй. Шэнгенскі дагавор на практыцы адмяняе межы ў гандлёвым і турыстычным... Болей »


Ніва, 2007/29 (2671)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/29 (2671)

Ёсць такая вёска ў Гарадоцкай гміне, дзе дзейнічаюць аж тры беларускія фальклорныя калектывы — уславіла на пачатку Купальночкі сакратар гміны Ліля Варакса вёску Залукі, якая зноў, пры дамамозе войта, Гарадоцкага цэнтра культуры (цяпер так афіцыйна завецца Дом культуры імя Кастуся Каліноўскага ў Гарадку, раней і „ГОК” — Гмінны асяродак культуры) ды таго Згуртавання „Залукі над Супраслю”, у якім з’ядналіся актыўныя маладыя і пажылыя вяско... Болей »


Ніва, 2007/28 (2670)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/28 (2670)

Святам беларускай культуры названае было мерапрыемства, наладжанае 6 ліпеня ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы, у час якога была ўшанавана памяць двух класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Радныя горада Гайнаўкі яшчэ да музейных святкаванняў, прымеркаваных да 125-годдзя з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў, ушанавалі іх памяць называючы дзве вуліцы іменем Янкі Купала і Якуба Коласа. Думаю, што Куп... Болей »


Ніва, 2007/27 (2669)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/27 (2669)

Падставовая школа ў Кленіках з’яўляецца філіялам Комплексу школ у Чыжах і на заняткі ходзіць там, разам з дашкольнікамі, толькі 26 дзетак. Аднак застаецца яна адукацыйным і культурным цэнтрам вялікай вёскі і навакольных хутароў, а бацькі хацелі б, каб школа існавала як найдаўжэй. Стопрацэнтная прысутнасць дзетак на занятках беларускай мовы сведчыць, што бацькі адказна ставяцца да роднага. Вялікая і багата абсталяваная рэгіянальная зала ... Болей »


Ніва, 2007/26 (2668)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/26 (2668)

Выказванне пра тое, што калі ты не займаешся палітыкай, то палітыка зоймецца табой, настолькі старое і зацёртае, што ў большасці выпадкаў у нас успрымаецца як пустая і не маючая аніякага сэнсу фраза. Маўляў, можа дзе-небудзь яна і актуальная, але не ў Беларусі, бо дзяржаўныя органы якраз цікавяцца менавіта тымі людзьмі і структурамі, што лезуць не ў сваю справу, якая і называецца палітыка. А тыя людзі, што не спяшаюцца сунуць нос у сфер... Болей »