be
pdf

Ніва 2008/40 (2734)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Ну, нарэшце і ў нас штосьці робіцца! — Аляксандр Ярымовіч з Орлі пад уражаннем таго, што ў апошні час дзеецца ў культуры ў Орлі. А дзеецца столькі, што адразу не спамятаеш, асабліва, калі побач вас таленавіты расказчык — Сяргей Мартыновіч, старшыня Таварыства сяброў Арлянскай зямлі. Карацей, за год сваёй дзейнасці Таварыства арганізавала тры культурныя мерапрыемствы: дзве фотавыстаўкі пра мінулае Орлі і этнаграфічную прэзентацыю гміны, зробленую са смакам і моцным інтэлектуальным зарадам. Вось і нядаўна, 20 верасня г.г., Таварыства сяброў Арлянскай зямлі і войт гміны Орля запрасілі на знакамітую фотавыстаўку пад загалоўкам „Жыхары Орлі — гісторыя і сучаснасць”. Акцыі садзейнічалі прэзентацыі двух фільмаў: „Скрыжаванне Орля” і „Руская полька”, музычныя выступленні ды сантыментальныя ўспаміны і дыскусіі ў групах. — Год таму прыйшло яшчэ больш людзей, — успамінае Сяргей Мартыновіч, — бо тады многія арляне мелі нагоду першы раз у жыцці пабачыць інтэр’ер сінагогі. Больш за шесцьдзесят гадоў гэты самы прыгожы будынак у рэгіёне служыў складам вапны і мінеральных угнаенняў, сена, хлявом для авечак. Быццам на злосць, як дапаўненне трагічнага лёсу яўрэяў, якія да вайны складалі тут 80 працэнтаў насельніцтва. Таму, як заявіў мне Сяргей Мартыновіч, іх таварыства зробіць ўсё, каб аднавіць сінагогу і памяць пра тутэйшых яўрэяў. Не для праектаў, як гэта робіцца ў наш час, а для саміх сябе, для маладых, каб ведалі свае карані, каб ведалі хто яны, якая ў іх сіла... (Г. Кандрацюк, Орля на скрыжаванні светаў!)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2008-10-05
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok
  • Copyright: © 2008 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org