be
html

CD, Студэнцкая Думка 03/2003

Red list...: Маё цела сыграла са мной злы жарт... Гэта калі аднойчы ўстаеш з ложку, падыходзіш да люстра і замест сябе бачыш недарэчнасьць. Сінякі пад вачыма, чырвоныя вочы і агульная пакамечанасьць ніяк ня ўказваюць на тое, што ў цябе толькі-толькі скончылася другая дзесяцігодка жыцьця. "Гэта ня я, гэта не маё цела і я яго баюся" ў такім выпадку гучыць досыць аб'ектыўна, але малааптымістычна. Уласнае цела трэба не баяцца, а вывучаць (у складаных жыцьцёвых сытуацыях яно можа нават дапамагчы) і песьціць. Калі-небудзь у знак удзячнасьці яно перастане выкідаць ранішнія фокусы. "Маё цела сыграла са мной злы жарт" - гэта калі аднойчы ўстаеш з ложку, падыходзіш да люстра і замест сябе бачыш неда-рэчнасьць. Убоства тканкава-мускульных канструкцыяў, іх відавочная недасканаласьць, наагул нейкае "неда"- камень хутчэй ва ўласны агарод. На такое можна параіць адно што пастарацца навучыцца зьбіраць каменьне. А вось "ненавіджу сябе "такое", прыбярыце яго адсюль" - больш глябальная заява. Усе ж мы створаныя па вобразе і падабенстве... Яго можна ўспрымаць і як (не-да-)рэчнасьць - цела ўвогуле бывае розным. Каб гэта зразумець, трэба паглядзець у люстра наступным разам - сюрпрыз забясьпечаны.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: CD, Студэнцкая Думка
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2003-03
  • Copyright: © 2003 by Студэнцкая Думка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org