be
pdf

Сьвітанак 15 (269) 2019

Незалежная газета Шуміліншчыны

На Шуміліншчыне, як і па ўсёй краіне пачаўся сезон восеньскіх кірмашоў. У мінулую суботу на цэнтральнай плошчы шумілінцы ад самага ранку наведвалі гандлёвыя рады з гароднінай і зернем, мяса-малочнай прадукцыяй, мёдам і яйкамі, саджанцамі пладовых дрэў і ягадных кустоў, бялізнай, абуткам і будаўнічымі матэрыяламі. Кожны год запар цэнтральная плошча горпасёлка Шуміліна традыцыйна збірае працаўнікоў раённых сельгасарганізацый, гаспадароў уласных аграсядзіб, прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнэсу, і пераўтвараецца ў гандлёвую пляцоўку, галоўным таварам якой з’яўляецца агародніна і садавіна. Пачатак кірмашу мясцовыя арганізатары прызначылі на 8 гадзін. Літаральна з першых хвілін найбольш актыўныя шумілінцы і госці райцэнтра ўжо тоўпіліся каля машын. Таму магчыма, што і не прагадалі. Вельмі хутка — амаль праз гадзіну раскупілі зерне з КУСХП «Ульскі», а ў кузаве самазвала з КУСХП СІроцінскі ўжо да 9 гадзін раніцы засталося толькі палова мяхоў. У імгненне вока разыйшоўся ячмень па 16 рублёў за мяшок. Таксама зернем гандлявалі з гаспадарак «Прыдзвінскі» і «Шумілінскі райаграсэрвіс», з машын якіх можна было набыць авёс па 12 рублёў за мех і пшаніцу па 20 руб. Праўда, на гэты раз, як і мінулым годзе бульбу куплялі неахвотна, хаця сялянскафермерская гаспадарка «Крыніца» прадала палову машыны па 30 капеек за кілаграм. Дарэчы цікава, што пазамінулай весенню ў 2017 годзе гэта гаспадарка прапаноўвала бульбу па 35 капеек — на пяць капеек даражэйшую.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак
  • Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
  • Дата выхаду: 2019-10
  • Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
  • Copyright: © 2019 by Сьвітанак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org