pdf
epub
Адамовіч Алесь, Здалёк і зблізку

Здалёк і зблізку

Зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў

Адамовіч Алесь

Месца і становішча беларускай прозы на літаратурнай планеце, праблемы сучаснай высокаразвітай літаратуры разглядаюцца ў працы Алеся Адамовіча на матэрыяле твораў Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага, Івана Шамякіна, Івана Мележа, Васіля Быкава, Янкі Брыля і іншых пісьменнікаў. Нельга ўявіць беларускую прозу і яе месца на літаратурнай планеце — сярод іншых літаратур — без творчасці Кузьмы Чорнага. Выдатнай спадчыне гэтага раманіста прысвечана... Болей »


Аношкін Іван, Землякі

Землякі

Аповесць і апавяданні

Аношкін Іван

Надзя засталася сіратой. Бацька памёр, калі яна была яшчэ зусім малая. Пасля — не стала маці. З вёскі ў горад дзяўчынку забірае цётка, сквапная і набожная. Цётчына падчарыца, легкадумная Таська, спрабуе ўцягнуць Надзю ў сваю кампанію. Але забіць веру ў дабрыню і справядлівасць ні цётцы, ні яе падчарыцы не ўдаецца. Тэме сучаснасці прысвечаны і апавяданні пісьменніка. Болей »


pdf
epub
Мудроў Вінцэсь, Зімовыя сны

Зімовыя сны

апавяданьні

Мудроў Вінцэсь

- У эфіры - нядзельны канцэрт-віншаваньне «Жадаю вам». Васемсот семдзесят дзевяты выпуск, - паведаміў урачысты барытон і Макар канчаткова абудзіўся. Галава балела да божай моцы. Стваралася ўражаньне, што ўнутры яе, па мазгавых зьвілінах, казытліва поўзалі мухі. У роце было як насцана, а да горла, намагаючыся выйсьці на-гара, падступаў халодны камяк млосьці. Выгаліўшы вочы, Макар каўтнуў даўкую сьліну, камяк адступіў, праваліўся на дно с... Болей »


Акула Кастусь, Змагарныя дарогі

Змагарныя дарогі

Аповесць

Акула Кастусь

Кніжка маладога беларускага публіцыстага Канстантына Акулы «Змагарныя Дарогі» станецца бясспрэчна цэнным і цікавым укладам у сучасную беларускую літаратуру ў вольным сьвеце. У наагул сьціплай нашай літаратурнай прадукцьіі яна на сяньняшні дзень зьяўляецца адзіным, прычым вельмі ўдалым і годным далейшага насьледваньня, узорам мэмуарнай літаратуры, гэтак багата і ўсебакова культываванай як у нашых найбліжэйшых суседзяў, гэтак і сярод наро... Болей »


epub
Акула Кастусь, Змагарныя дарогі

Змагарныя дарогі

Раман

Акула Кастусь

Раман вядомага пісьменніка беларускага замежжа Кастуся Акулы прысвечаны лёсу Беларусі і беларусаў у гады другой сусветнай вайны, віхура якой на паўстагоддзя разлучыла аўтара з Бацькаўшчынай. Камусьці яго погляды і ацэнкі могуць здавацца спрэчнымі, але ў любым выпадку чытачу будзе цікава пазнаёміцца са сведчаннямі чалавека, што бачыў вайну знутры і заслужыў за барацьбу з гітлераўцамі баявыя ўзнагароды. Болей »


Быкаў Васіль, Знак бяды

Знак бяды

Быкаў Васіль

У новай аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Болей »


Быкаў Васіль, Знак бяды

Знак бяды

Аповесць

Быкаў Васіль

У аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Болей »


pdf
epub
Быкаў Васіль, Знак бяды

Знак бяды

Аповесць

Быкаў Васіль

Ці лёгка было казаць праўду пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў змовы маўчаньня і адкрытай хлусьні? Напэўна імкненьне да праўды і яе выкрываньня прывялі да таго, што Васіль Быкаў не пайшоў па цячэньні, але выступіў насупраць хлусьні і мане пра лёсы беларусаў. Яшчэ ў час калі Савецкі Саюз падаваўся непахісным і савецкія грамадзяне рыхтаваліся да “ўступленьня ў камунізм”, Васіль Быкаў адзначыў, што на трагедыі народа нельга пабудаваць “сьветла... Болей »


Асіпенка Алесь, Знікненне ў барвовай імгле

Знікненне ў барвовай імгле

Аповесці (трыпціх)

Асіпенка Алесь

У кнізе А. Асіпенкі (1919-1994) змешчаны тры аповесці. У першай «Цыркачка і маёр», аўтар увядзе чытача ў дзівосны свет цырка, раскажа пра драматычнае каханне армейскага маёра і артысткі. Другая аповесць, па якой названа кніга — гэта аповед пра трагічны і цярністы шлях вучонага ў пошуках абсалютнай ісціны, пра абсурднасць у нашым жыцці напрыканцы дваццатага стагоддзя. Трэцяя аповесць «Клетка для берасцянак» пра тое, як у інтэлігентную ся... Болей »


Акиньчиц Станислав, Золотой век Беларуси

Золотой век Беларуси

Акиньчиц Станислав

Книга посвящена XVI столетию, Эпохе Возрождения, времени наибольшего культурного, интеллектуального, экономического развития Беларуси, времени великих людей и великих событий. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116]   Наступная   Апошняя