be

Балахоўцы

Ліс-Блонскі Станіслаў

Для адных гісторыкаў С. Балаховіч быў усяго толькі “выдатным (магчыма, нават геніяльным) камандзірам партызанскай дывізіі”. Іншыя называюць генерала і ягонае войска “падраздзяленнем наёмнікаў з вялікім баявым досведам”, якое не мела выразных палітычных лозунгаў, дзякуючы чаму польскі ўрад і пагадзіўся пакінуць яго на фронце. Аднак на самай справе найбольш значнымі былі не столькі здольнасці ці асабістыя якасці генерала, а тое, наколькі яны адпавядалі патрабаванням часу. Нездарма генерал М. Юдзеніч, які пазней сам стаў ахвярай свайго падуладнага, выказаўся, што Балаховіч “з вайсковага пункту гледжання не больш, чым злачынца, аднак ён малайчына і карысны ў сённяшніх абставінах”. Хто ведае, ці не павярнуўся б інакш лёс беларускай гісторыі, калі б беларускія міністры знайшлі для генерала патрэбны яму мільён марак, а сам ён рашыўся б зрабіць той самы рэйд на Полацк? Ці што адбылося б, калі б у лістападзе 1920 года С. Булак-Балаховіч пайшоў не праз палескія балоты на Рэчыцу і Гомель, каб пачаць прывідны паход за вызваленне Масквы, а павярнуў на хлебную Случчыну, дзе вось-вось павінна было пачацца антыбальшавіцкае паўстанне, і далей — на Менск? Якой атрымалася б тая Беларусь, дзе галоўнай палітычнай сілай павінны былі стаць былыя белыя афіцэры, сказаць цяжка. Хаця, магчыма, сам факт існавання беларускай дзяржавы тады пабярог бы нас і сучасную беларускую дзяржаўнасць ад сённяшніх хвароб палітычнага сталення.

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі,
  • Месца выхаду: Беласток - Вільня
  • Дата выхаду: 2012
  • Выдавец: Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі,
  • Памеры: 225 с., 25 см
  • Катэгорыя: Гісторыя
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2493, EEDC — 3452
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org