be

Беларуская граматыка

Тарашкевіч Браніслаў
для школ

Колькі словаў да перавыданьня. Панад тры чвэрці стагодзьдзя прайшло ад часу, калі пабачыла сьвет першая навукова распрацаваная граматыка беларускай мовы Браніслава Тарашкевіча ў 1918 годзе. Гэтая граматыка адыграла вядучую ролю ў разьвіцьці беларускае літаратурнае мовы, стандартызацыі беларускага пра-вапісу, па ёй вучыліся тысячы вучняў. Але ад гадоў 1930-х гэты падручнік, як і дзесяткі іншых беларускіх падручнікаў і кніжак, быў забаронены й зьнішчаны савецкай уладай. Зьнішчыла савецкая ўлада і Браніслава Тарашкевіча. Асабліва трагічная пара настала для беларускае мовы. У Менску была праведзеная г. зв. рэформа беларускага правапісу ў 1933 годзе, у выніку якое насуперак натуральнаму разьвіцьцю мовы, пачалося штучнае й мусовае набліжаньне беларускае мовы да мовы расейскае. Гэты гвалтоўны працэс, нажаль, ня спынены й да цяпершняга часу ды калечаньне беларускае мовы прадаўжаецца. Аднак накінутыя і ўводжаныя русыфікатарскія мерапрыемствы мусяць скончыцца! Паварот да натуральнага працэсу разьвіцьця мовы ды наагул культуры нацыі — няўхільнасьць ды «тарашкевіцы» у гэтым будзе належаць першая роля. I дзеля таго, што «Граматыка» Браніслава Тарашкевіча ўсё яшчэ ня ўсюды даступная, гэты краявугольны падручнік перадрукоўваецца для шырокага карыстаньня. (Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Нью-Ёрк, 1992)

Каталёг: Каталёг БГТ
Беларускія аўтары:
  • Месца выхаду: Вільня, Нью-Ёрк
  • Дата выхаду: 1929, 1992
  • Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
  • Катэгорыя: Беларуская мова
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 3673, 4891
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org