be

Беларускі гістарычны часопіс 9 (170) 2013

навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны часопіс

У першую чаргу, звернем вашу ўвагу на фотарэпартаж, прадстаўлены на вокладцы і ўклейцы часопіса. Ён прысвечаны значнай для нашай краіны падзеі — Дню беларускага пісьменства, які святкуецца штогод у пачатку верасня. Сёлета Дзень беларускага пісьменства адзначаўся 1 верасня ў Быхаве. Нагадаем, што гэты старажытны беларускі горад слаўны сваёй гісторыяй: знакамітым Быхаўскім замкам, абаронцы якога не раз адбівалі напады заваёўнікаў, каштоўным помнікам беларускай культуры — Баркалабаўскім летапісам, што быў створаны на Быхаўшчыне (у мястэчку Баркалабава) у XVII ст. Вераснёўскі нумар часопіса адкрывае артыкул вядомага беларускага даследчыка Аляксея Літвіна. У ім раскрываецца адна з цікавых старонак Вялікай Айчыннай вайны — падрыхтоўка савецкіх войскаў да летняй кампаніі 1943 г. Асноўную ўвагу аўтар звяртае на планаванне дзейнасці партызанскіх атрадаў Беларусі па актывізацыі дыверсій на камунікацыях ворага. Менавіта ў гэты перыяд пачалася знакамітая “рэйкавая вайна”. Адной з яе гераічных старонак стала дыверсія, здзейсненая падпольшчыкам Фёдарам Крыловічам 30 ліпеня 1943 г. у Асіповічах. Гэтая дыверсія, пра якую падрабязна расказвае аўтар, стала адной з буйнейшых дыверсій Другой сусветнай вайны.

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Пачатковая школа
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2013-09
  • Рэдактар: Гальпяровіч Максім
  • Выдавец: Пачатковая школа
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1361.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org