- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
9-11 снежня 2011 г. у Інстытуце Грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі (ІГПіПП) Універсітэту Лазарскага праходзіла міжнародная канферэнцыя па беларускай праблематыцы, удзел у якой узялі даследчыкі з Беларусі і іншых краін. Назва канферэнцыі “Беларусь і беларусы сярод суседзяў: гістарычныя стэрэатыпы і палітычныя канструкты” адлюстроўвае міждысцыплінарны характар мерапрыемства, арганізатары якога імкнуліся стварыць магчымасці для абмеркавання як гістарычнага мінулага Беларусі, так і яе сучаснай палітычнай рэчаіснасці. Унікальнасць дадзенай канферэнцыі ў тым, што яна стала своеасаблівай незалежнай рэгіянальнай пляцоўкай камунікацыі паміж гісторыкамі, палітолагамі, эканамістамі, сацыёлагамі і грамадзянскімі актывістамі - усімі тымі, каму неабыякавы лёс краіны і хто жадае выкарыстоўваць свае веды для лепшага яе разумення. (Уводзіна, фрагмент)