be

БНР ці БССР

Жук В.

У сваім артыкуле А. Пятровіч кажа: "-Дзякуючы рэвалюцыі й савецкай уладзе Беларусы, як і ўсе народы вольнай Расеі, упяршыню за шматгадовую гісторыю атрымалі права й магчымасьць стварыць сваю нацыянальную дзяржаву..."— Тут ёсьць поўнае запярэчаньне гістаірычнай праўды. Беларусы, Палякі, Украінцы, Армяне, Грузіны, Татары й Туркестанцы мелі сваю дзяржаўнасьць раней за Расеію (Расея пачала называцца так ад Пятра Вяліікага, раней-жа была Маскоўскім княствам). У 10-12 стг. Беларусь мела пачатковую дзяржаўнасьць у сваіх княствах Полацкім, Турава-Пінскім і Смаленскім, а ад 13 стг. у Вялікім Княстве Літоўскім. Пад Расею трапіла толькі ў канцы 18 стг., а раней ані з Маскоўшчынай, ані з Расеяй, апрача войнаў, нічога супольнага ня мела. Маскоўшчына, а пазьнейішая Расея зьнішчала дзяржаўнасьць іусіх пералічаных вышэй 'народаў і, забраўшы іхныя землі, стварыла сваю імпэрыю. Бальшавікі інікому не стварылі сувэрэннай дзяржаўнасьці, наадварот, яны зьнішчылі адроджаную ў 1917-18 гадох дзяржаўнасьць забраных Расеяй нерасейскіх народаў і стварылі ім не незалежныя дзяржавы, а фікцыйныя савецкія рэспублікі, падпарадкаваныя Маскве. Яны адрадзілі расейскі імпэрыялізм, узмоцнілі яго й удасканалілі.

Каталёг: Каталёг БГТ
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Рэдакцыя газеты "Беларус"
  • Месца выхаду: Нью-Ёрк
  • Дата выхаду: 1968
  • Выдавец: Рэдакцыя газеты "Беларус"
  • Выдавецтва/ друкарня: Рэдакцыя газеты "Беларус"
  • Памеры: 12 с., 21см
  • Катэгорыя: Гісторыя, Палітыка
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 857
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org