Беларускі праваслаўны трэбнік

Беларускі праваслаўны трэбнік

асьвячаньня і добраслаўленьня

Месца выхаду: Львоў

Дата выхаду: 2007

Перакладчык: Горбік Сяржук

Выдавец: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы

Памеры: 84 с., 21 см

Катэгорыя: Рэлігія

Copyright © 2007 by Парахвіі сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [2130]

Дадатковая даведка: Перакладзена дзеля служэньня ў Беларускам Праваслаўнам Абрадзе Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай а. Сяржука Горбіка

Госпадзе, пачуй малітву маю, уваж маленьню майму па праўдзе Тваёй; пачуй мяне па праўдзе Тваёй і не ўваходзь у суд з рабом Тваім, бо не апраўдаецца прад Табою ніводзін жывы. Вораг перасьледуе душу маю, затаптаў у зямлю жыцьцё маё, прымусіў мяне жыць у цемры, як даўно памерлых, і засмуціўся ўва мне дух мой, зьнямела ўва мне сэрца маё. Прыгадваю дні мінулыя, думаю пра ўсе дзеі Твае, разважаю пра дзеі рук Тваіх, працягваю да Цябе рукі мае; душа мая - да Цябе, як перасохлая зямля. Хутчэй пачуй мяне, Госпадзе: дух мой зьнемагае; не хавай аблічча Твайго ад мяне, каб я не спадобіўся тым, што ў магілу ідуць. Дай мне рана пачуць ласку Тваю, бо я на Цябе спадзяюся. Пакажы мне, Госпадзе, дарогу, па якой мне ісьці, бо да Цябе я ўзношу душу маю. Вызвалі мяне, Госпадзе, ад ворагаў маіх; да Цябе прыбягаю. Навучы мяне выконваць волю Тваю, бо Ты - Бог мой; Дух Твой добры вядзе мяне ў зямлю праўды. Дзеля імя Твайго, Госпадзе, ажыві мяне; дзеля праўды Тваёй выведзі зь нягоды душу маю і зь літасьці Тваёй зьлічы ворагаў маіх, і загубі ўсіх, што ўціскаюць душу маю, бо я - Твой раб... (Псальма 142)

Каталёг: Kamunikat.org | BTH

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле - друкарскі варыянт

Варта пазнаёміцца:

Беларускі Праваслаўны Трэбнік, Том ІІІ

Беларускі Праваслаўны Трэбнік

Чын апрананьня ў манаскую расу і камілаўку. Жадаючы прыняць расу падыходзіць да настаяцеля1 і зьдзяйсьняе звычайны паклон, пасьля чаго настаяцель пытае яго: Ці сапраўды ён жадае манаскага жыцьця і ці зьбіраецца ў будучыне нязьменна зьдзяйсьняць гэтае жаданьне. Пасьля ягонага абяцаньня стала знаходзіцца ў манастыры ў посьце і малітве, каб з Боскаю дапамогай, дзень і ноч добра праводзіць, посьпех мець у набожнасьці і ва ўсіх прызначаных п... Болей »


Беларускі Праваслаўны Трэбнік, Том ІІ

Беларускі Праваслаўны Трэбнік

Псальма 90. Хто жыве пад аслонаю Ўсявышняга, той пакоіцца ў засені ўсемагутнага, кажа Госпаду: прыстанішча мне і Заступніку мой, Божа мой, на Цябе спадзяюся! Ён цябе вызваліць зь сетак лаўца, ад пагібельнай пошасьці; пер'ем Сваім Ён цябе ўзасьціць, і пад крыльлем ягоным убясьпечышся; шчыт і аслона — ісьціна Ягоная. Не збаішся страху начнога, ні стралы, што ўдзень пралятае, ні пошасьці, што ў цемры ходзіць, ані пошасьці, што нішчыць апоў... Болей »


Беларускі Праваслаўны Трэбнік, Том І

Беларускі Праваслаўны Трэбнік

Госпаду памолімся. Уладар Гасподзь, Усятрымаючы, вылекоўваючы усякую хваробу і усякую немач! Сам і гэтую служніцу тваю (імя), у гэты дзень нарадзіўшую, вылечы і узьвядзі яе зь ложка, на якім ляжыць, таму што, па слове прарока Давыда, мы ў беззаконьнях былі зачатыя і усё ў брудзе прад Табою. Захавай яе і гэтага немаўля, якога яна нарадзіла. Захавай яе пад прытулкам крыў Тваіх ад цяперашняга дня да самага яе скону, па хадайніцтвах усячыст... Болей »