be

Гісторыя беларускай савецкай літаратуры

1917-1941

Пасля ўтварэння БССР (1919) літаратура Савецкай Беларусі актывізавалася ў 1920-я г. з палітыкай беларусізацыі і развівалася вельмі бурна. У яе прыйшлі маладыя таленавітыя творцы: Янка Маўр,Міхась Чарот, Уладзімір Дубоўка, Язэп Пушча, Адам Бабарэка, Кузьма Чорны, Міхась Зарэцкі, Алесь Дудар, Анатоль Вольны, Антон Адамовіч, Тодар Кляшторны, Валерый Маракоў, Уладзімір Хадыка, Уладзімір Жылка, Кандрат Крапіва, Пятро Глебка, Міхась Багун, Змітрок Астапенка, Алесь Звонак, Лукаш Калюга, Андрэй Мрый, Зінаіда Бандарына, Наталля Вішнеўская, Платон Галавач, Васіль Каваль, Васіль Шашалевіч, Паўлюк Шукайла, Ян Скрыган, Сымон Баранавых, Барыс Мікуліч, Міхайла Грамыка, Уладзіслаў Чаржынскі і інш. Пачалі выходзіць часопісы «Полымя», «Маладняк», «Узвышша», утварыліся літаратурна-мастацкія арганізацыіцыі «Маладняк», «Узвышша», «Полымя», «Беларуская літаратурна-мастацкая камуна», «Пробліск», Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў. Сярод літаратурных жанраў дамінавала паэзія, якая ўзнёсла апявала новую будучыню, прынесеную Кастрычніцкай рэвалюцыяй, і адмаўляла ранейшае жыццё як гаротнае і нешчаслівае. У паэтыцы пераважалі гіпербала, супрацьпастаўленне, адсутнасць вобразнай пластыкі, абрывістая стьшістыка. У той жа час у творчасці Я. Купалы, Я. Коласа, У. Дубоўкі, Я. Пушчы, Т. Кляшторнага, У. Жылкі і інш. працягвалі гучаць матывы смутку над нацыянальным лёсам беларускага народа, выяўляўся найперш унутраны стан душы, а не адпаведнасць пастулатам «пралетарскай літаратуры», канцэпцыю якой актыўна сцвярджала крытыка. У прозе

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Акадэмія Навук Беларускай ССР. Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1965
  • Рэдактар: Барысенка В., Івашын В.
  • Выдавец: Акадэмія Навук Беларускай ССР. Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы
  • Выдавецтва/ друкарня: Навука і тэхніка
  • Катэгорыя: Мэтадычная літаратура, Літаратуразнаўства
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2574
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org