be

Гісторыя сялянства Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён

Гісторыя сялянства Беларусі ад рэформы 1861 г, да сакавіка 1917 г.

Том 1 гэтага выдання выйшаў у 1997 г. пад агульнай назвай «Гісторыя сялянства Беларусі са старажытных часоў да 1996 г.» У томе 2 на аснове вялікай колькасці разнастайных архіўных і друкаваных крыніц і абагульнення спецыяльнай літаратуры асвятляецца гісторыя сялянства Беларусі капіталістычнай эпохі. Аналізуюцца асаблівасці адмены прыгону, іншыя аграрна-буржуазныя рэформы, развіццё прадукцыйных сіл сялянскай гаспадаркі, змена напаўпрыгонніцкіх форм вытворчых адносін капіталістычнымі, адыходніцтва, аграрныя міграцыі, класавая палярызацыя вёскі, становішча сялян і сялянскі рух, узнікненне і дзейнасць сацыял-дэмакратычных і іншых арганізацый на вёсцы, удзел сялянскіх мас у першай і Лютаўскай расійскіх рэвалюцыях. Важным аспектам даследавання з'яўляюцца таксама матэрыяльная і духоўная культура сялянства, яго побыт. Для навуковых работнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў, настаўнікаў і краязнаўцаў. усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

Выдаўцы і выдавецтвы: Нацыянальная Акадэмія Навук Беларусі. Інстытут гісторыі
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2002
  • Рэдактар: Панюціч В. П.
  • Выдавец: Нацыянальная Акадэмія Навук Беларусі. Інстытут гісторыі
  • Выдавецтва/ друкарня: Беларуская навука
  • Памеры: 552 с., 27см
  • ISBN: 986-08-0506-4
  • Катэгорыя: Этнаграфія, Гісторыя, Палітыка, Правы чалавека, Грамадзтва
  • Кнігазбор:
    • MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 444, MiOKB — 8607
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org